Каляровая схема:
![]() |
На галоўную старонку
Версія для людзей са слабым зрокам
РУС
БЕЛ
![]()
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навіны30/12/2021 У ліцэі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 1-га навучальнага паўгоддзя, на якой навучэнцы былі ўзнагароджаны граматамі і падарункамі за розныя дасягненні. 28/12/2021 Напярэдадні Новага года ў навучальных групах ліцэя была праведзена бяспройгрышная латарэя, падчас якой навучэнцы атрымалі падарункі і віншаванні ад Дзеда Мароза і Снягурачкі. 22/12/2021 У ліцэі праводзіцца лыжная падрыхтоўка. 16/12/2021 У актавай зале кіраўніком фізічнага выхавання быў праведзены адзіны дзень інфармавання на тэму "Гонар за Беларусь. Хутчэй. Вышэй. Мацней. (Аб дасягненнях у галіне спорту і турызму)". У мерапрыемстве прынялі актыўны ўдзел Варатынец Карына (навучальная група № 277), і Шчарбінскі Аляксей (вучэбная група № 253). Запрошанымі былі навучэнцы 1-га курса ліцэя. 14/12/2021 Наведванне навучэнцамі ліцэя групы № 252 гістарычнага помніка ўрочышча "Стасіна" сумесна са старшынёй раённага камітэта прафсаюзаў АПК Семенюком Уладзімірам Мікалаевічам. 13/12/2021 Наведванне навучэнцамі ліцэя групы № 296 гістарычнага помніка ўрочышча "Стасіна". 09/12/2021 У ліцэі прайшоў конкурс талентаў "Новая хваля", дзе навучэнцы раскрылі сябе ў розных намінацыях, праявілі сваю крэатыўнасць і знаходлівасць. 08/12/2021 Паміж супрацоўнікамі Столінскага РАУС, навучэнцамі Столінскага ДАЭК і навучэнцамі Столінскага ДПЛ СВ адбыўся турнір па міні-футболе, па выніках якога навучэнцы ДПЛ СВ занялі 2-е месца. 08/12/2021 У ліцэі адбылася сустрэча навучэнцаў з памочнікам пракурора Басалаем С.В., які ў чарговы раз растлумачыў аб адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні ў галіне абароту наркатычных сродкаў. 08/12/2021 У ліцэі праводзіцца лыжная падрыхтоўка. 07/12/2021 У інтэрнаце ліцэя супрацоўнікамі МНС была праведзена вучэбная трэніроўка па пажаратушэнні і эвакуацыі. 03/12/2021 У г. Мінску адбыўся XI-ы з'езд Грамадскага Аб'яднання "Беларускі Саюз Афіцэраў". Выкладчык дапрызыўнай падрыхтоўкі ліцэя Шыла Віктар Вячаслававіч, які з'яўляецца старшынёй Савета Столінскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі Саюз Афіцэраў", быў абраны дэлегатам на з'езд. З'езд праходзіў у анлайн-рэжыме. 30/11/2021 Падведзены вынікі рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую прафсаюзную пярвічку. Сярод ППА навучэнцаў першае месца прысуджана УА "Столінскі ДПЛ СВ". З падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца ў сацыяльнай сетцы #БрэстчынаПрафсаюзАПК. 26/11/2021 Навучэнцы ліцэя былі задзейнічаны ў добраўпарадкаванні горада на пасадцы дрэў. 25/11/2021 У ліцэі прадстаўнікамі УАЗ "Столінская ЦРБ" было праведзена мерапрыемства "Прафілактыка анкалагічных захворванняў". 23/11/2021 Навучэнцы груп прынялі актыўны ўдзел у навядзенні парадку каля вадасховішча Нячатава. 23/11/2021 У ліцэі было праведзена мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам з удзелам урача валеолага і псіхолага СПЦ. 18/11/2021 Куратарам Савашынскім Уладзімірам Пятровічам быў праведзены адзіны дзень інфармавання "Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі". ![]() 18/11/2021 У ліцэі праводзілася акцыя "Мяняю цыгарэту на цукерку" прымеркаваная да Міжнароднага Дня адмовы ад курэння. 16/11/2021 У ліцэі адбылася акцыя "Не прапальвай сваё жыццё" з удзелам МНС Столінскага раёна. 11/11/2021 У ліцэі быў арганізаваны круглы стол на тэму "Адкрыты мікрафон" з удзелам суб'ектаў прафілактыкі: КСН, ІСН, СПЦ, ЦРБ, праваслаўная царква. 04/11/2021 Ва ўрочышчы Стасіна адбылося адкрыццё рэканструяванага пахавання мірных жыхароў, расстраляных гітлераўскімі акупантамі ў верасні 1942-га года. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы ліцэя і педагагічныя работнікі. 18/10/2021 ППА навучэнцаў правяла акцыю "Дапаможам тым, хто мае патрэбу", у рамках якой прафоргі груп аказалі актыўную дапамогу ў зборы сродкаў добраахвотнага ахвяравання на рэабілітацыю Гойко Валянціна. 14/10/2021 Прафсаюзны актыў павіншаваў жанчын з Днём маці. ![]() 14/10/2021 Віншуем усіх мам са святам. 01/10/2021 Актыў ППА навучэнцаў павіншаваў выкладчыкаў з Днём настаўніка. 30/09/2021 Праведзены сход ППА навучэнцаў сумесна са старшынёй раённага камітэта прафсаюза. 23/09/2021 Навучэнцы ліцэя наведалі мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць-герой. 14/09/2021 У рамках тыдня дня народнага адзінства навучэнцы актывісты аказалі шэфскую дапамогу вязню Вялікай айчыннай вайны Мельнік Кацярыне Фадзееўне. 13/09/2021-17/09/2021 У Столінскім ліцэі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню народнага адзінства. У рамках Тыдня былі праведзены наступныя мерапрыемствы: 13 верасня - урачыстае адкрыццё тыдня народнага адзінства 14 верасня - тэматычныя куратарскія гадзіны ў навучальных групах, прысвечаныя Дню народнага адзінства, экскурсія навучэнцаў на мемарыял "Стасіна" 15 верасня - флэшмоб "Харавод сяброўства", вершчэлендж "Адзінства слова", спартыўныя спаборніцтвы, прысвечаныя гадавіне ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР 16 верасня - відэалекторый - прагляд фільмаў, прысвечаных падзеям 1939 года, лекторый "17 верасня - гістарычная праўда", ШАГ, адкрытая інфармацыйная гадзіна "Гонар за Беларусь. У адзінстве беларускага народа - аснова незалежнай краіны" 17 верасня - закрыццё Тыдня народнага адзінства, падвядзенне вынікаў. На працягу ўсяго тыдня праводзіліся: - конкурсы плакатаў сярод навучэнцаў "Сімвалы адзінства" - валанцёрскія акцыі, накіраваныя на аказанне бытавой дапамогі адзінокім ветэранам, інвалідам, пажылым грамадзянам - тэматычная кніжная выстаўка "Разам мы - краіна Беларусь" - конкурс эсэ "Сімвалы маёй Радзімы" - QR віктарына, прысвечаная гадавіне ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР - экскурсія навучэнцаў у Столінскі краязнаўчы музей. 11/09/2021 У г. Століне быў праведзены лёгкаатлетычны крос, прысвечаны Дню народнага адзінства, які будзе адзначацца 17 верасня. Перад удзельнікамі мерапрыемства з пажаданнямі на дарогу выступіў намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Сяргей Фёдаравіч Сідарэвіч. Сярод удзельнікаў былі і навучэнцы нашага ліцэя. Навучэнец вучэбнай групы № 299 Саўлук Аляксандр заняў другое месца ў забегу. 07/09/2021 Для навучэнцаў першага курса ліцэя выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Бакшук Марынай Уладзіміраўнай было праведзена мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускага пісьменства і друку. 06/09/2021-11/09/2021 Праведзена спартыўна-масавае мерапрыемства Тыдзень спорту і здароўя. 01/09/2021 У актавай зале ліцэя выкладчыкам Януком А.В. для навучэнцаў 1-га курса была праведзена куратарская гадзіна на тэму "У адзінстве беларускага народа - аснова незалежнай краіны". 01/09/2021 Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года. Перад навучэнцамі і педагагічнымі работнікамі ліцэя з віншаваннем і пажаданнямi выступіў старшыня раённага камітэта прафсаюзаў АПК Семенюк Уладзімір Мікалаевіч. 30/06/2021 Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" адбыўся 39-ы выпуск. Дыпломы аб заканчэнні навучальнай установы выпускнікам уручалі дырэктар ліцэя Р.А. Казубоўскі, намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце І.Л. Бажко, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце М.Р. Комік. 22/06/2021 У памятнага знака "Салдатам неабвешчанай вайны..." педагагічны калектыў, работнікі, навучэнцы ліцэя правялі агульнарэспубліканскі мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. 17/06/2021 Выкладчыкам нямецкай мовы Салман Святланай Уладзіміраўнай праведзены адзіны дзень інфармавання на тэму "Здаровая сям'я - аснова росквіту грамадства, галоўныя ўмовы дэмаграфічнага развіцця краіны" з запрашэннем Місюра Раісы Аляксееўны - урача-педыятра кабінета ЗВЖ Столінскай ЦРБ. 15/06/2021 Пачатак прыёмнай кампаніі. 01/06/2021 Столінская РА ГА "БРСМ" арганізавала паход у кіно навучэнцам, якія працавалі ў студэнцкім атрадзе "СДПЛСГВ", актыву моладзі Столінскага ліцэя, а таксама навучэнцам, якія стаяць на ўліку ў ІСН. У рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта "Роднае народнае" рабяты паглядзелі беларускую ваенную драму "Лёс дыверсанта". 01/06/2021 У актавай зале ўстановы адукацыі "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" была праведзена рэспубліканская маладзёжная акцыя "Выбіраем студатрад!" Прадстаўнікі штаба працоўных спраў БРСМ расказалі пра існуючыя напрамкi ў студатрадаўскім руху і пазнаёмілі з іх спецыфікай і наяўнымі вакансіямі на надыходзячыя месяцы, а таксама прапанавалі запісацца ў студэнцкі атрад. Рабяты, якія жадаюць папрацаваць на працягу 2021 года запоўнілі анкеты на працаўладкаванне. 27/05/2021 У вучэбнай групе № 231 адбылася куратарская гадзіна на тэму "Шкода тытуню для арганізму чалавека". Па тэме перад навучэнцамі вучэбнай групы выступіў урач-валеолаг Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы Карчэўскі Рыгор Іванавіч, які вельмі ярка і цікава расказаў аб шкодзе тытунекурэння. Выступленне ўрача выклікала ажыўленую цікавасць у навучэнцаў. Пасля выступлення Рыгор Іванавіч адказаў на шматлікія пытанні. 25/05/2021 - 26/05/2021 У абласным адкрытым конкурсе прафесійнага майстэрства навучэнцаў і майстроў вытворчага навучання па прафесіі "Вадзiцель аўтамабіля" навучэнец ліцэя Шыла Уладзіслаў Дзмітрыевіч заняў 4-е месца і быў узнагароджаны Пахвальным водгукам галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, майстар вытворчага навучання Верэніч Міхаіл Іванавіч заняў 3-е месца і каманда ўстановы адукацыі "Столінскі ДПЛ СВ" заняла 3-е месца і былі ўзнагароджаны Дыпломамі III ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама (25‑26.05.2021 г.). ![]() 24/05/2021
У Мінску праходзіць тыдзень прафесійнай адукацыі. З падрабязнай праграмай мерапрыемства
можна азнаёміцца на сайце і сацыяльных сетках:
20/05/2021 Выкладчыкам беларускай мовы i лiтаратуры праведзена iнфармацыйная гадзiна "Помнiць дзеля будучынi". ![]() 09/05/2021 Калектыў ліцэя прыняў актыўны ўдзел у святкаванні 76-й гадавіны Перамогі савецкага народа над гітлераўскай Германіяй. Навучэнцы ліцэя, акрамя таго, прынялі ўдзел у акцыі "Беларусь памятае". 05/05/2021 Выступленне народнага драматычнага тэатра "Веснiкi" "Столінскага ГДК" у ваенна-патрыятычнай кампазіцыі "На сценцы фота пыліцца". 04/05/2021 Куратарская гадзіна "Дзень герба і сцяга" Рэспублікі Беларусь. 29/04/2021 У актавай зале ліцэя выкладчыкам Касперскай Вольгай Анатольеўнай была праведзена адкрытая куратарская гадзіна на тэму "22 красавіка - Дзень Маці Зямлі". На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельніцы танцавальнага калектыву "Карамель". 28/04/2021 У рамках Рэспубліканскага культурна-патрыятычнага кінамарафону "Глядзі і памятай", прысвечанага 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў інтэрнаце ліцэя быў арганізаваны прагляд фільма "Лёс чалавека". 24/04/2021 Наведванне Брэсцкай крэпасці навучэнцамі. 24/04/2021 Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" была праведзена прома-акцыя "Выбіраеш прафесію - выбіраеш будучыню". На мерапрыемства былі запрошаны вучнi 9-11-х класаў з многіх школ Столінскага раёна. Педагагічныя работнікі, майстры вытворчага навучання і навучэнцы ліцэя пазнаёмілі школьнікаў з прафесіямі, якія прапануе ліцэй. На тэрыторыі былі разгорнуты навучальныя месцы па спецыяльнасцях, дзе і майстры в/н, і навучэнцы паказалі майстар-клас па ўсіх прафесіях: зваршчыкі, электрыкі, кухары і кандытары, вадзіцелі аўтамабіля катэгорыі "C", трактарысты. Рабяты са школ і самі маглі паспрабаваць сябе ў вышэйпералічаных спецыяльнасцях. Акрамя гэтага ў спартыўнай зале для вучняў школ было арганізавана паказальнае выступленне па рукапашным баі навучэнцамі, якія займаюцца ў ваенна-патрыятычным аб'яднанні "Армеец". Госці ліцэя атрымалі шмат пазітыву ад мерапрыемства. 23/04/2021 Навучальная група № 252 аказала дапамогу па ўборцы тэрыторыі храму Свяціцеля Лукі Крымскага г. Століна. 23/04/2021 У раённым доме культуры г. Століна быў праведзены Дзень прызыўніка. У ліку прызыўнікоў было шмат хлопцаў, нядаўніх выпускнікоў Столінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельгасвытворчасці. На мерапрыемстве ва ўрачыстай абстаноўцы да прызыўнікоў з пажаданнямi звярнуліся прадстаўнікі ваеннага камісарыята, органаў пагранічнай службы, раённага аддзела ўнутраных спраў, свяшчэннiк Айцец Лявонцій, а таксама старшыня Столінскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі Саюз Афіцэраў", выкладчык дапрызыўнай падрыхтоўкі ліцэя Шыла Віктар Вячаслававіч. ![]() 22/04/2021 Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" прайшоў інфармацыйна-аглядальны праект "Школа Актыўнага Грамадзяніна" на тэму "Ёсць у народнай Перамозе тваёй і маёй вясна 45 года". 20/04/2021 У рамках Рэспубліканскага культурна-патрыятычнага кінамарафону "Глядзі і памятай", прысвечанага 80‑годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў інтэрнаце ліцэя быў арганізаваны прагляд фільма "А зоры тут ціхія...". 20/04/2021 У актавай зале Семенцом Максімам Рыгоравічам для навучэнцаў 1, 2‑га курсаў праведзены адзіны дзень інфармавання на тэму "Шчасце Радзімы - мір і свабода, непарушныя яны, як граніт". 15/04/2021 Напярэдадні 35-й гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у актавай зале ліцэя выкладчыкам Савашынскім Уладзімірам Пятровічам была праведзена адзіная інфармацыйная гадзіна на тэму: "Чарнобыль - лёсы, падзеі, памяць...". У ходзе мерапрыемства Савашынскі У.П. расказаў навучэнцам аб лёсах тых, хто першымі аддалі жыццё, уступіўшы ў няроўную сутычку з агнём і жахлівай радыяцыяй, а таксама аб храналогіі і абставінах тых трагічных падзей. ![]() 15/04/2021 Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" адбыўся вясновы лёгкаатлетычны крос, у якім прынялі ўдзел навучальныя групы 3-га курса і ТУ. 13/04/2021 У рамках Рэспубліканскага культурна-патрыятычнага кінамарафону "Глядзі і памятай", прысвечанага 80‑годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў інтэрнаце ліцэя быў арганізаваны прагляд фільма "Брэсцкая крэпасць". 13/04/2021 У рамках Рэспубліканскага культурна-патрыятычнага кінамарафону "Глядзі і памятай", прысвечанага 80‑годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў інтэрнаце ліцэя быў арганізаваны прагляд фільма "Альпійская балада". 12/04/2021 У актавай зале ліцэя перад навучэнцамі выпускных груп выступіла намеснік начальніка аддзела рынку працы і садзейнічання занятасці УПЗ СА Столінскага раённага выканаўчага камітэта Шэлест Галіна Рыгораўна. У ходзе выступлення былі закрануты пытанні працаўладкавання і занятасці. 06/04/2021 У рамках акцыі "Скажы "не" насiллю ў сям'і" ва УА "Столінскі ДПЛ СВ" у групе № 232 выступіла псіхолаг аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ "Столінскі ТЦСАН" Ядлоўская Іна Віктараўна з лекцыяй "Прафілактыка насiлля ў маладзёжным асяроддзі". На сённяшні дзень у сучасным грамадстве сталі пачашчацца выпадкі жорсткага абыходжання ў маладзёжным асяроддзі - усё гэта з'яўляецца прычынай асобаснай дэструкцыі, стрэсу, суіцыдальных схільнасцей ў ахвяры. Любы падлетак пры збегу пэўных абставін можа быць уцягнуты ў насiлле. Ахвярай, крыўднікам ці сведкам насiлля патэнцыйна можа стаць кожны навучэнец. Перажыванне булінга ў падлеткавым узросце надзвычай траўматычна і акрамя актуальных наступстваў аказвае значны ўплыў на далейшае жыццё чалавека. Навучэнцы групы з увагай праслухалі гэтую лекцыю, задалі шэраг пытанняў, якія іх цікавяць, а некаторыя папрасілі асабістай размовы з псіхолагам. 01/04/2021 У актавай зале ліцэя адбылася адкрытая куратарская гадзіна на тэму "Беларусь - краіна дружбы і нацыянальнай згоды", прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. На мерапрыемства быў запрошаны старшыня Столінскага раённага савета ветэранаў Максімовіч Анатоль Капітонавіч. Ён займальна і цікава расказаў навучэнцам ліцэя аб многіх пытаннях інтэграцыі дзвюх дзяржаў, раскрыў гістарычныя аспекты адносін брацкіх народаў, а таксама давёў інфармацыю па шэрагу іншых пытанняў. 26/03/2021 Праведзена мерапрыемства на тэму "Адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах". 23/03/2021 Куратар 252-й вучэбнай групы Янук Андрэй Валяр'янавіч правёў адкрытую куратарскую гадзіну на тэму: "Варані - сястра Хатыні". Падчас мерапрыемства прысутныя навучэнцы, а таксама педагагічныя работнікі, даведаліся пра лёс спаленай фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі вёскі Варані Столінскага раёна ў лютым 1943 года. Мерапрыемства праводзілася ў рамках "Дня нацыянальнага болю і смутку". 16/03/2021 У навучальнай групе № 252 куратарам Януком Андрэем Валяр'янавічам была праведзена адкрытая куратарская гадзіна на тэму "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь". Куратар вельмі цікава і займальна расказаў навучэнцам аб асноўным законе нашай краіны, што выклікала жывую цікавасць у навучэнцаў групы. У завяршэнне мерапрыемства для рабят была праведзена займальная віктарына па тэме куратарскай гадзіны. 14/03/2021 У г. Століне праведзена мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падчас якога навучэнцы ліцэя Пешко Мікіта (276-я навучальная група) і Ждан Анастасія (277-я навучальная група) усклалі вянок да брацкай магілы воінаў, што загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні г. Століна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама быў праведзены аўтапрабег. Работнікі ліцэя, навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у праведзеных мерапрыемствах. 12/03/2021 У адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі да выканання задач па прызначэнні органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны і воінскіх часцей тэрытарыяльных войск Столінскага раёна ў 2020/2021 навучальным годзе, зацверджаным старшынёй Столінскага раённага выканаўчага камітэта, у перыяд з 09.00 да 11.00 12 сакавіка на базе УА "Столінскі ДПЛ СВ" пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама былі праведзены заняткі з адміністрацыяй пункта прыёму асабiстага саставу (далей ППАС), у якую ўваходзяць работнікі ліцэя. Заняткі прайшлі на высокім прафесійным узроўні. Пастаўленыя задачы перад адміністрацыяй ППАС былі поўнасцю выкананы. 11/03/2021 У г. Брэсце прайшоў абласны адкрыты конкурс прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў устаноў прафесійнай адукацыі па прафесіі "Кухар", у якім навучэнка Столінскага ліцэя Свірская Марына Анатольеўна заняла 3-е месца і была ўзнагароджана Дыпломам III ступені Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. ![]() 02/03/2021 Праведзены круглы стол сумесна з начальнікам ІСН Столінскага РАУС Вячорка С.С. і намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх Шаламіцкім І.І. 25/02/2021 Адбылося паказальнае выступленне ваенна-патрыятычнага аб'яднання "Армеец" па рукапашным баі, у якім навучэнцы ліцэя, якія з'яўляюцца членамі ваенна-патрыятычнага аб'яднання, прадэманстравалі свае навыкі ў рукапашным баі. Мерапрыемства было праведзена ў рамках дэкады ваенна-патрыятычнага і міжнароднага выхавання. Выступленне "армейцаў" выклікала вялікую цікавасць гледачоў, якімі былі навучэнцы, а таксама педагагічныя работнікі ліцэя. 25/02/2021 Наведванне "Цэнтра бяспекі" Столінскага РАНС групай № 230. 25/02/2021 Наведванне "Цэнтра бяспекі" Столінскага РАНС групай № 279. 24/02/2021 Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці", згодна з планам работы ліцэя, праведзены конкурс прафесійнага майстэрства па прафесіі "Кухар". 23/02/2021 У рамках дэкады ваенна-патрыятычнага і інтэрнацыянальнага выхавання ў вучэбнай групе № 279 адбылася адкрытая інфармацыйна-музычная гадзіна "Свяшчэннаму абавязку мы будзем верныя!", прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства з навучэнцамі вучэбнай групы правяла майстар вытворчага навучання Буян Вера Мікалаеўна. 19/02/2021 У рамках дэкады ваенна-патрыятычнага выхавання, якая праходзіць у ліцэі, ваеннаслужачымі в/ч 1235 была праведзена выстаўка стралковай зброі, што знаходзiцца на ўзбраенні беларускай арміі, органаў памежнай службы і іншых сілавых структур. Начальнік агнявой падрыхтоўкі маёр Рафалік Юрый Уладзіміравіч расказаў аб гісторыі стварэння дэманструемых сродкаў узбраення, іх тактыка-тэхнічных характарыстыках. Акрамя таго, навучэнцам ліцэя была прадастаўлена магчымасць правесцi стральбу з ПМ, выкарыстоўваючы оптыка-электронны трэнажор, а таксама зрабіць няпоўную разборку і зборку аўтамата Калашнікава, пісталета Макарава, снайперскай вінтоўкі Драгунова. 18/02/2021 Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці", згодна з планам работы ліцэя, праведзены конкурс прафесійнага майстэрства па спецыяльнасці "Тэхналогія зварачных работ". 18/02/2021 Наведванне "Цэнтра бяспекі" Столінскага РАНС групай № 254. 18/02/2021 Круглы стол на тэму "Прафілактыка інфекцыйных захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам". 17/02/2021 У Столінскім ДПЛ СВ у рамках дэкады ваенна-патрыятычнага і інтэрнацыянальнага выхавання адбылася ваенна-спартыўная эстафета, прысвечаная Дню абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У эстафеце прынялі ўдзел навучэнцы 3-га курса і навучальных груп ТУ, якія праявілі вынослівасць, спрыт, сілу, а таксама выдатнае выкананне нарматыву № 7 па абароне ад зброі масавага паражэння.
Пратакол
16/02/2021 У гонар Дня абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі з 32-й гадавінай вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з Рэспублікі Афганістан у рамках дэкады ваенна-патрыятычнага і інтэрнацыянальнага выхавання навучэнцаў у Столінскім ДПЛ СВ арганізавана кніжная выстаўка, выпушчана насценная газета "Весткі ліцэю", а таксама арганізавана выстаўка баявых лісткоў. 16/02/2021 Група № 277 наведала "Цэнтр бяспекі" Столінскага РАНС. 16/02/2021 У Столінскім ДПЛ СВ выкладчыкам дапрызыўнай падрыхтоўкі Шыла В.В. для навучэнцаў у рамках дэкады ваенна-патрыятычнага і інтэрнацыянальнага выхавання праведзены адзіны дзень інфармавання на тэму: "Беларуская армія - надзейная апора Радзімы". У ходзе мерапрыемства навучэнцам, кіраўніцтву ліцэя, а таксама педагагічным работнікам выкладчык Шыла В.В. распавёў і прапанаваў да прагляду відэапрэзентацыю аб структуры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 15/02/2021 Адбыўся мітынг, прысвечаны 32-й гадавіне вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з Рэспублікі Афганістан. У мітынгу прынялі ўдзел старшыня Столінскага райвыканкама Пратасавіцкі Р.В., старшыня Савета ветэранаў Афганістана Ярашэвіч А.Н., прадстаўнікі розных арганізацый г. Століна, а таксама работнікі і навучэнцы Столінскага ДПЛ СВ. Дырэктар ліцэя Казубоўскі Р.А. і выкладчык дапрызыўнай падрыхтоўкі Шыла В.В. ўсклалі карзiну кветак да памятнага знака "Салдатам неабвешчанай вайны...". 11/02/2021 У бiблiятэцы лiцэя прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю Iвана Паўлавiча Мележа. 10/02/2021 Наведванне групай № 275 "Цэнтра бяспекі" Столінскага РАНС. 05/02/2021 Ва ўстанове адукацыі "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" штогод праводзіцца I этап (ліцэйскі) рэспубліканскага агляду інавацыйнай і тэхнічнай творчасці навучэнцаў і работнікаў. Мэтамі дадзенага мерапрыемства з'яўляюцца: прапаганда дасягненняў навучэнцаў і работнікаў ліцэя ў галіне тэхнічнай творчасці, вынаходніцтва і рацыяналізацыі; абмен вопытам работы па развіццю гэтых напрамкаў, абмен вопытам работы аб'яднанняў; выяўленне і падтрымка адоранай і таленавітай моладзі. У гэтым навучальным годзе агляд праходзіў у студзені-лютым 2021 года, 5 лютага былі падведзены вынікі. На ліцэйскую выстаўку былі прадстаўлены экспанаты па наступным напрамкам: машынабудаванне, радыёэлектроніка, будаўніцтва, транспарт, сельскагаспадарчая вытворчасць, а таксама вучэбна-наглядныя дапаможнікі, якія былі выраблены на занятках творчых аб'яднанняў пад кіраўніцтвам педагогаў дадатковай адукацыі. 05/02/2021 Сумесна з РАНС праведзена акцыя "Бяспека ў кожны дом". 03/02/2021 Сумесна з ІСН Столінскага РАУС праведзена мерапрыемства па лыжнай падрыхтоўцы. 02/02/2021 Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" адбыўся святочны дыялог "Паслухай, мілая... ці размова з кімсьці важным" у рамках падрыхтоўкі да абласнога этапа Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі "АРТ-вакацыi - 2021". 02/02/2021 Бiблiятэкарам лiцэя Кудрык Н.А. i выкладчыкам беларускай мовы i лiтаратуры Бакшук М.У. праведзена мерапрыемства "Сын свайго часу", прысвечанае 100-годдзю Iвана Пятровiча Шамякiна. 26/01/2021-27/01/2021 Лыжная падрыхтоўка. 21/01/2021 На базе УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" адбыліся заняткі па разгортванні пункта прыёму асабiстага саставу (далей ППАС), у штаце якога знаходзяцца работнікі ліцэя. Задача ППАС заключаецца ў прыёме ваеннаабавязаных і фарміраванні падраздзяленняў для тэрытарыяльных войск Столінскага раёна. На вучэннях, якія прайшлі ў красавіку 2020-га года, адміністрацыя ППАС атрымала адзнаку "выдатна" і была адзначана прадстаўнікамі Міністэрства Абароны Рэспублікі Беларусь. 18/01/2021-21/01/2021 Лыжная падрыхтоўка. 14/01/2021 Абласны інтэрактыўны праект "РЭЦЫТАЦЫЯ - 2021". Назва літаратурнага твора, на аснове якога выканана творчая работа: "Генадзь Бураўкін "Слова наша роднае".
×
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
E-mail: ptu164@brest.by | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||