Каляровая схема:

Шрыфт: Міжлітарная адлегласць: Памер шрыфта: Выявы:

Лагатып На галоўную старонку Версія для людзей са слабым зрокам РУС БЕЛ 80 гадоў перамогі Лагатып

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
"СТОЛІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ
АГРАРНЫ КАЛЕДЖ"

Год добраўпарадкавання

Новости


10/12/2016


У ФСК "Аквамарын" прайшла раённая спартакіяда сярод кіраўнікоў і работнікаў упраўлення і аддзелаў сацыяльнай сферы Столінскага раёна. Спаборнічалі на спартыўных пляцоўках восем каманд у такіх відах спорту, як плаванне, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, більярд, дартс, настольны тэніс, баскетбольны конкурс, футбольны конкурс, спартыўная эстафета. Каманда УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с\г вытворчасці" таксама прыняла ўдзел у спартыўным спаборніцтве. Наша каманда заняла 1-ыя месцы ў такіх відах спорту, як настольны тэніс і баскетбольны конкурс. Віншуем пераможцаў!




06/12/2016


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с\г вытворчасці" адбылася сустрэча намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх Шаламіцкага І.І. з навучэнцамі 1, 2 і 3 курсаў.


Сустрэча з намеснікам старшыні КСН


02/12/2016


Валанцёры атрада "Добрае Сэрца" установы адукацыі "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с\г вытворчасці" у сценах сваёй установы правялі акцыю "Моладзь супраць СНІДУ".




01/12/2016


Турнір па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод навучэнцаў установы адукацыі "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с\г вытворчасці", прысвечаны Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам, праходзіў 1 снежня. Арганізатары мерапрыемства: першы сакратар ГА "БРСМ" Заруба В.В. і выкладчыкі ліцэя Шыла В.В., Касперская В.А., Васюшка Т.А.

Віншуем пераможцаў і прызёраў турніру:

1 месца - Іван Нікончык;

2 месца - Уладзіслаў Касперскі;

3 месца - Рудзько Дзяніс.




19/11/2016


У актавай зале УА "Столінскі ДПЛ СВ" адбыўся бацькоўскі сход.



18/11/2016


У Рэспубліканскім конкурсе постэр-матыватараў на аснове інфармацыйных тэхналогій "Быць здаровым - гэта выдатна!" у намінацыі "Моладзь супраць наркотыкаў" навучэнцы УА "Столінскі ДПЛ СВ" Свірыдзюк Сяргей і Марыніч Мікалай прадставілі постэр-матыватар "Жыццё без наркотыкаў - дарога да шчасця" і былі ўзнагароджаны Дыпломам РІПА.



18/11/2016


Работнікі УА "Столінскі ДПЛ СВ" прынялі ўдзел у выставе, прысвечанай Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.




17/11/2016


Была праведзена агульналіцэйская інфармацыйная гадзiна на тэму "Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці".


Інфармацыйныя гадзiна Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі


17/11/2016


Быў праведзены агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці "Таленты ліцэя".


Агляд-конкурс Таленты ліцэя


03/11/2016


У актавай зале ліцэя адбылася размова памагатага пракурора Столінскага раёна Хоміча Аляксандра Сяргеевіча з навучэнцамі 1-га і 2-га курсаў на тэму "Крымінальная і адміністрацыйная адказнасць непаўналетніх".




31/10/2016


У абласных занальных спаборніцтвах па баскетболе сярод навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі Брэсцкай вобласці (юнакі) каманда Столінскага ліцэя заняла 2-е месца, выйшла ў фінал і была ўзнагароджана Дыпломам упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў, у абласных фінальных спаборніцтвах каманда ліцэя заняла 3-е месца і была ўзнагароджана Дыпломам упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.


Спаборніцтвы па баскетболе


28/10/2016


У абласным адкрытым конкурсе прафесійнага майстэрства навучэнцаў і майстроў вытворчага навучання па прафесіі "Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці" навучэнец ліцэя Пашкевіч Дзмiтрый, майстар вытворчага навучання Буян Фёдар Уладзіміравіч, каманда УА "Столінскі ДПЛ СВ" занялі 2-е месцы і былі ўзнагароджаны Дыпломамі II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.




27/10/2016


У рамках прыёму грамадзян на базе УА "Столінскі ДПЛ СВ" адбылася сустрэча з намеснікам начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Столінскаму раёну Колб Тамарай Леанідаўнай.


Сустрэча з намеснікам начальніка падатковай інспекцыі


20/10/2016


Ва УА "Столінскі ДПЛ СВ" была праведзена сустрэча з начальнікам УДАІ УУС Талатаем Сяргеем Валер'евічам з мэтай фарміравання ведаў, уменняў і практычных навыкаў бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах і сістэматызацыя ведаў па ПДР. Сяргей Валер'евіч растлумачыў навучэнцам неабходнасць адказных адносін да выканання Правілаў удзельнікамі дарожнага руху, расказаў аб наступствах парушэнняў Правілаў дарожнага руху, азнаёміў з патрабаваннямі правілаў паводзін пешаходаў, пасажыраў і веласіпедыстаў, растлумачыў неабходнасць выкарыстання святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак.

У апошнія гады дарожна-транспартны траўматызм стаў адной з галоўных прычын гібелі людзей у Рэспубліцы Беларусь. Найбольш частай прычынай гібелі і ранення маладых удзельнікаў дарожнага руху (нявопытных вадзіцеляў, пешаходаў, веласіпедыстаў, матацыклістаў і пасажыраў) з'яўляецца парушэнне імі патрабаванняў правілаў дарожнага руху, да якіх, у першую чаргу, адносяцца: кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане, перавышэнне вадзіцелямі ўстаноўленай хуткасці руху, невыкананне правілаў карыстання рамянямі бяспекі або моташлемамі, не прытрымлiванне правілам пераходу дарогі).

Дастаткова сказаць, што кожны год у рэспубліцы звыш 700 ДТЗ учыняецца па віне нецвярозых маладых удзельнікаў дарожнага руху - вадзіцеляў і пешаходаў. Прыкладна 27% ДТЗ здзяйсняецца з прычыны перавышэння вадзiцелямі ўсталяванай хуткасці руху. Звыш 28% вадзiцелей і пасажыраў гінуць у выніку невыканання правілаў карыстання рамянямі бяспекі і моташлемамі. Прычым узрост большасці вадзіцеляў, якія ўчынілі гэтыя парушэнні Правілаў дарожнага руху, знаходзіцца ў інтэрвале 19-28 гадоў.

Калецтва, атрыманыя дзецьмі пад коламі аўтамабіля, лічацца найболей цяжкімі. Гэта чэрапна-мазгавыя траўмы, разрывы і пашкоджанні ўнутраных органаў, пераломы касцей. Лячэнне - працэс вельмі працяглы і складаны. У большасці выпадкаў ДТЗ з дзецьмі і падлеткамі адбываюцца па іх віне.




19/10/2016


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй" быў праведзены агляд-конкурс "Прырода і фантазія". У конкурсе прынялі ўдзел усе групы ліцэя, паказаўшы свае вырабы з прыроднай сыравіны. Па правілах конкурсу работы павінны быць выкананы з прыроднага матэрыялу: саломкі, бяросты, кары, пуху і пёраў, лісця, сухацветаў, ракавінак, шкарлупы, каменя, крупы і іншага. Тэхніка выканання: аплікацыя, калаж, дэ-купаж, ізафітадызайн, пляценне, сюжэтная кампазіцыя. Работы могуць быць насценныя (пано, карціны…) і настольныя (макеты, сувеніры…).

Удзельнікі, вынаходзячы свае вырабы, праявілі творчы падыход. З прадстаўленых работ была сфарміравана выстава ў актавай зале ліцэя. Журы конкурсу ацэніць работы, улічваючы наступныя крытэрыi: арыгінальны і рацыянальны падыход да выкарыстання прыроднага матэрыялу; творчае адлюстраванне тэмы конкурсу, якасць і эстэтычнасць выканання; ступень удзелу большай колькасці навучэнцаў групы.

Усе ўдзельнікі з нецярпеннем чакаюць вынікаў конкурсу і спадзяюцца, што іх творчыя работы будуць ацэнены членамі журы справядліва. Што ж, застаецца пажадаць усім удзельнікам конкурсу "Прырода і фантазія" ўдачы. Чакаем ад Вас новых творчых праектаў і ідэй.




13/10/2016


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" была праведзена агульналіцэйская інфармацыйная гадзіна на тэму "Дзень Маці".


Інфармацыйная гадзіна Дзень Маці


11/10/2016


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" прайшла акцыя "Паштоўка Маме", прысвечаная Дню Маці.




27/09/2016


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" вялікая ўвага надаецца выхаванню моладзі. Рабяты прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх унутрыліцэйскіх мерапрыемствах і валанцёрскіх акцыях. 27 верасня ў актавай зале ліцэя адбылося мерапрыемства "Спяшайцеся рабіць дабро", дзе навучэнцы 2 і 3 курсаў прадставілі свае справаздачы аб здзейсненых добрых справах і ўчынках за мінулы навучальны год. Добры настрой гледачам сваім выступленнем дарыла навучэнка групы № 139 Бруцкая Марыя.

Таксама прадставіла інфармацыю пра свае добрыя справы валанцёрская група ліцэя. Са справаздачай выступіла педагог дадатковай адукацыі Нечай Л.А.

У складзе журы прысутнічалі прадстаўнік ГА "БРСМ" Столінскага р-на і сакратар ГА "БРСМ" ліцэя Касперская В.А., якія асабліва адзначылі справаздачы груп № 162 і № 139 і ўручылі рабятам прызы ад ГА "БРСМ". Астатнія групы атрымалі прызы ад вучнёўскага прафкама.

Падвёў вынікі мерапрыемства нам. дырэктара па ВВР Комік М.Р., які адзначыў, што навучэнцы ўсіх навучальных груп аднесліся да акцыі адказна і прынялі актыўны ўдзел. Кожны падышоў да выканання даручаных яму заданняў адказна і добрасумленна. У выніку сваёй дзейнасці навучэнцы зрабілі вывад, што калі чалавек будзе добрым, то зло назаўжды знікне з яго жыцця. Быць добрым - не так проста. Але добрым трэба быць абавязкова, бо дабро ніколі не старэе. Навучэнцы 3-га курса перадалі эстафету добрых спраў навучэнцам 1-га курса.




22/09/2016


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" адбылася сустрэча з сакратаром пярвiчнай арганізацыі ГА "БРСМ" Столінскага раёна Зарубай В.В. На сустрэчу былі запрошаны навучэнцы 1-га і 2-га курсаў.


Сустрэча з сакратаром пярвічнай арганізацыі ГА БРСМ


15/09/2016


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" адбылася сустрэча з загадчыкам аддзялення ДУ "Столінскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва", якая прадставіла інфармацыю аб садзейнічанні ў сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі грамадзян, што знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. На сустрэчу былі запрошаны навучэнцы 2-га і 3-га курсаў.


Сустрэча з загадчыкам аддзялення ДУ Столінскі ТЦСАН


13/09/2016


У вучэбнай групе № 162 была праведзена куратарская гадзіна з удзелам намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх Столінскага райвыканкама Шаламіцкага Івана Іванавіча па пытаннях асветы адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, таксама былі закрануты пытанні псіхічнай ураўнаважанасці падлеткаў.


Куратарская гадзіна па пытаннях асветы адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці


06/09/2016


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г вытворчасці" для навучэнцаў 2-га і 3-га курса выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Бакшук М.У. было праведзена мерапрыемства "Дзень беларускага пісьменства".


Мерапрыемства Дзень беларускага пісьменства


03/09/2016


У абласным фестывалі-кірмашы "Дажынкі 2016" у конкурсе "Каравай-2016" - калектыў УА "Столінскі ДПЛ СВ" заняў 2‑е месца і ўзнагароджаны Дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, у конкурсе "Лепшая кампазіцыя збожжавых культур Жніво-2016" - таксама заняў 2-е месца і ўзнагароджаны Дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.




01/09/2016


Для навучэнцаў быў праведзены першы ўрок, прысвечаны Дню ведаў і Дню беларускага пісьменства "Нам свет завешчана берагчы!". Для навучэнцаў 1 курса і груп ТУ першы ўрок правёў выкладчык гісторыі Янук А.У. Мерапрыемства стала імпульсам для ўсёй ідэалагічнай і выхаваўчай работы, накіраванай на фарміраванне грамадзянска-патрыятычных і духоўна-маральных якасцей асобы навучэнцаў, заснаваных на дзяржаўных і агульначалавечых каштоўнасцях, паважлівых і беражлівых адносінах да нацыянальнай культуры, дзяржаўнай ідэалогіі, гістарычным традыцыям беларускага народа.


Першы ўрок, прысвечаны Дню ведаў


01/09/2016


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г вытворчасці" адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года.


Урачыстая лінейка


26/08/2016


У Кірмашы сацыяльна-педагагічных праектаў, які праходзіў на базе УА "Маларыцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" 26 жніўня 2016 года, выкладчык навучальных прадметаў прафесійнага кампанента УА "Столінскі ДПЛ СВ" Ткач М.М. у намінацыі "Методыка і тэхналогіі прафесійнай адукацыі" заняў 2-е месца і быў узнагароджаны Дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.



16/06/2016


Ва УА "Столінскі ДПЛ СВ" быў праведзены Дзень парада прафесій пад дэвізам "Будучыню выбіраем сёння". У гэты дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё (пачатак працы) прыёмнай кампаніі 2016, былі праведзены экскурсіі па ўстанове адукацыі для абітурыентаў і іх бацькоў, дзе наведвальнікам была прадстаўлена інфармацыя пра гісторыю ліцэя, дасягненні, выдатных выпускніках, вучэбна-матэрыяльнай базе ліцэя, а таксама план прыёму на наступны навучальны год.

Таксама жадаючыя маглі наведаць музей ліцэя, дзе арганізавана выстава дасягненняў работнікаў і навучэнцаў па рацыяналізацыі, тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Госці маглі пазнаёміцца са спецыяльнасцямі, па якіх вядзецца навучанне ў ліцэі. Майстры в/н і навучэнцы ліцэя паказалі майстар-класы прафесійнага майстэрства па спецыяльнасцях: "Тэхнічная эксплуатацыя электраабсталявання" (кваліфікацыя "Электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання"), "Вытворчасць будаўніча-мантажных і рамонтных работ" (кваліфікацыя "Муляр"), "Тэхналогія зварачных работ" (кваліфікацыі "Электрагазазваршчык" і "Электразваршчык на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах").

Святочны настрой на працягу ўсёй акцыі дарылі ўдзельнікі Народнага ансамбля народнай песні "Верасок".




03/06/2016


2-3 чэрвеня 2016 г. у г. Гродна на базе ўстановы адукацыі "Гродненскі дзяржаўны каледж тэхнікі, тэхналогіі і дызайну" прайшоў фінал III рэспубліканскага агляду "Інфармацыйныя тэхналогіі ў прафесійнай адукацыі". Выкладчык англійскай мовы і інфарматыкі Васюшка Т.А. увайшла ў спіс пераможцаў першага тура рэспубліканскага агляду "Інфармацыйныя тэхналогіі ў прафесійнай адукацыі" у конкурсе "З прафесіяй - у будучыню!".



15/05/2016


У рамках раённых мерапрыемстваў горада ўстановай адукацыі "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" у парку імя Леніна была праведзена прома-акцыя пад дэвізам "Ёсць заказ на працоўны клас!". Мэта прома-акцыі: фарміраванне ў навучэнскай моладзі арыентацыі на працоўную дзейнасць, як сродак развіцця і самарэалізацыі духоўных і фізічных патрэб, павышэнне прафесійнай і сацыяльнай актыўнасці навучэнцаў у прафесійным самавызначэнні пры выхадзе на рынак працы. Былі запрошаны абітурыенты са школ раёна, іх бацькі і ўсе жадаючыя.

Адкрыццё акцыі пачалося з уступнага слова дырэктара ліцэя Казубоўскага Р.А., якi у сваім выступленні звярнуў увагу на важнасць правільнага выбару прафесіі для кожнага выпускніка, расказаў аб мерапрыемствах, што запланаваны ў праграме акцыі.

Падчас правядзення акцыі наведвальнікам была прадстаўлена інфармацыя пра гісторыю ліцэя, дасягненні, выдатных выпускніках, вучэбна-матэрыяльнай базе ліцэя, а таксама план прыёму на наступны навучальны год.

На адкрытай пляцоўцы парка была арганізавана выстава дасягненняў работнікаў і навучэнцаў па рацыяналізацыі, тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці пад кіраўніцтвам выкладчыка вучэбных прадметаў прафесійнага кампанента Трапца В.Г.. Жадаючыя маглі ацаніць работы таленавітых навучэнцаў ліцэя, якія былі прадстаўлены на выставе.

Госці маглі пазнаёміцца са спецыяльнасцямі, па якіх вядзецца навучанне ў ліцэі. Майстры в/н і навучэнцы ліцэя паказалі майстар-класы прафесійнага майстэрства па спецыяльнасцях: "Тэхнічная эксплуатацыя электраабсталявання" (кваліфікацыя "Электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання"), "Вытворчасць будаўніча-мантажных і рамонтных работ" (кваліфікацыя "Муляр"), "Тэхналогія зварачных работ" (кваліфікацыі "Электрагазазваршчык" і "Электразваршчык на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах").

Святочны настрой на працягу ўсёй акцыі дарылі ўдзельнікі Народнага ансамбля народнай песні "Верасок" (кіраўнік Валянціна Сень) і індывідуальныя выканаўцы - навучэнцы ліцэя: Марыя Бруцкая, Надзея Федаровіч і Аляксей Малюк (кіраўнікі Лілія Нечай і Міхаіл Сазановіч). Працавалі валанцёры, якія раздавалі лiстоўкі ўсім прахожым з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця.

Уздоўж алеі размясцілася выстава дэкаратыўна-прыкладных работ творчых аб'яднанняў, якія працуюць у ліцэі: "Наша кухня" (педагог дадатковай адукацыі, майстар вытворчага навучання Петравец Ж.В.), "Стужачныя ўзоры" (педагог дадатковай адукацыі, майстар вытворчага навучання Клімовіч Г.А.), "Рукадзелле" (педагог дадатковай адукацыі, майстар вытворчага навучання Федарчук Е.А.), "Інкрустацыя саломкай" (педагог дадатковай адукацыі, майстар вытворчага навучання Пашкевіч І.В.), "Электратэхнічнае канструiраванне" (педагог дадатковай адукацыі, майстар вытворчага навучання Клімовіч Н.І.), "Зрабі сам" (педагог дадатковай адукацыі, выкладчык вучэбных прадметаў прафесійнай кампанента Шыла В.І.).

Была арганізавана дэгустацыя выпечкі, якую падрыхтавалі навучэнцы, што вучацца па спецыяльнасці "Грамадскае харчаванне".

Навучэнцы, якія займаюцца ў ваенна-патрыятычным аб'яднанні "Армеец", пад кіраўніцтвам выкладчыка Шыла В.В. выступілі з паказальным выступленнем, дзе прадэманстравалі прыёмы рукапашнага бою і іншыя элементы самаабароны супраць розных відаў халоднай зброі. Выступленне рабят сабрала вельмі шмат захопленых гледачоў.

У мэтах знаёмства з матэрыяльна-тэхнічнай базай ліцэя па спецыяльнасцях "Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў" (кваліфікацыя "Вадзiцель аўтамабіля катэгорыі "C") і "Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ" (кваліфікацыя "Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорый "А", "B", "D") была прадэманстравана тэхніка, якая неабходна для атрымання якаснай прафесійнай адукацыі і навучання высокакваліфікаваных спецыялістаў. На стаянцы жадаючыя маглі наведаць выставу навучальных транспартных сродкаў.

Правядзенне прома-акцыі "Ёсць заказ на працоўны клас!" спрыяла арыентацыі моладзі на працоўную дзейнасць і павышэнне сацыяльнай актыўнасці навучэнцаў у прафесійным самавызначэнні. Хочацца пажадаць выпускнікам школ знайсці сваё месца ў жыцці, здабыць упэўненасць у сабе і стаць прафесіяналамі сваёй справы!




09/05/2016


На плошчы імя Леніна ў г. Століне прайшоў тэатралізаваны мітынг, прысвечаны святкаванню Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. "Перамога на ўсіх адна", з ускладаннем кветак да брацкай магілы загінуўшых. Навучэнцы і работнікі ліцэя прынялі ўдзел ва ўрачыстым шэсці, прысвечаным святкаванню Дня Перамогі.




08/05/2016


Навучэнцы і работнікі ліцэя прынялі ўдзел ва ўрачыстым шэсці, прысвечаным святкаванню Дня Герба і Сцяга Рэспублікі Беларусь.




05/05/2016


У рамках рэспубліканскай акцыі "Тут жыве ветэран", якая стартавала ў Беларусі 20 студзеня, навучэнцы групы № 139 пад кіраўніцтвам куратара Васюшка Т.А. і першага сакратара ГА "БРСМ" Касперскай В.А. наведалі і павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Буранкова Фёдара Герасімовіча. Мэта дадзенай акцыі - яшчэ раз звярнуць увагу грамадства на лёсы тых людзей, якія самааддана змагаліся за незалежнасць нашай Радзімы.




05/05/2016


Выкладчыкам гісторыі Заянчкоўскай М.А. была праведзена агульналіцэйская інфармацыйная гадзіна "Твой подзвіг не забыты, салдат!". На мерапрыемства была запрошана малодшы супрацоўнік Столінскага краязнаўчага музея, якая прадставіла інфармацыю аб партызанскім руху на тэрыторыі Столінскага раёна ў гады Другой сусветнай вайны.




04/05/2016


У інтэрнаце УА "Столінскі ДПЛ СВ" прайшла сустрэча з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Чыкуновічам А.Р., на якой прысутнічалі старшыня Столінскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Карплюк М.З. і старшыня раённага Савета ветэранаў Мірановіч В.У. Аляксандр Рамановіч расказаў рабятам шмат цікавых фактаў са сваёй біяграфіі, звярнуў увагу на важнасць патрыятычнага выхавання з юных гадоў, расказаў аб сваім вопыце падчас ваенных дзеянняў, даў парады будучым абаронцам Айчыны, а таксама прадэманстраваў сваю выдатную фізічную падрыхтоўку, растлумачыў навучэнцам неабходнасць захавання здаровага ладу жыцця для падтрымання добрай фізічнай формы і здароўя ў любым узросце. У канцы мерапрыемства рабяты падзякавалі ветэрану за размову, павіншавалі з надыходзячым Днём Перамогі.




28/04/2016


У рамках акцыі міласэрнасці "Падары праменьчык святла дзецям" навучэнцы групы № 139 пад кіраўніцтвам куратара Васюшка Т.А. і метадыста ліцэя Матвейчук Н.Б. наведалі дзіцячы сіроцкі прыют у р.п. Рэчыца. Навучэнцы правялі нямала часу, гуляючы, размаўляючы з выхаванцамі прыюта, а таксама падарылі рабятам з прыюту велікодныя падарункі.




26/04/2016


Ва УА "Столінскі ДПЛ СВ" быў праведзены мітынг у гонар памяці загінуўшых і пацярпелых падчас выбуху на ЧАЭС.




19/04/2016


З мэтай экалагічнага выхавання падрастаючага пакалення і прапаганды беражлівых адносін да прыроды выкладчыкам біялогіі Касперскай В.А. было праведзена пазаўрочнае мерапрыемства на тэму "Глабальныя экалагічныя праблемы". Мерапрыемства было змястоўным, выкладчык выбрала цікавую форму правядзення - канферэнцыя. Падводзячы вынік мерапрыемства, навучэнцы сумесна з выкладчыкам сфармулявалі вывад аб неабходнасці беражлівых адносін да прыроды.



14/04/2016


Згодна з планам работы на 2015/2016 навучальны год у Столінскім ДПЛ СВ прайшоў ліцэйскі конкурс прафесійнага майстэрства па спецыяльнасці "Тэхналогія зварачных работ". Згодна ўмовам конкурсу і на падставе рашэння журы месцы размеркаваліся наступным чынам:

1-е месца заняў Немшон Вадзім, навучэнец групы № 166;

2-е месца заняў Чарвінскі Дзмiтрый, навучэнец групы № 165;

3-е месца заняў Мішкоў Яўген, навучэнец групы № 166.




07/04/2016


На базе УА "Столінскі ДПЛ СВ" адбылося выязное пасяджэнне КСН. Былі разгледжаны факты асацыяльных паводзін навучэнцаў.




06/04/2016


6-7 красавіка 2016 года ў Столінскім ДПЛ СВ прайшоў вясновы лёгкаатлетычны крос.


Вясновы лёгкаатлетычны крос


30/03/2016


Згодна з планам работы на 2015/2016 навучальны год у Столінскім ДПЛ СВ прайшоў ліцэйскі конкурс прафесійнага майстэрства па прафесіі "Электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання".

Згодна з умовамі конкурсу і на падставе рашэння журы месцы размеркаваліся наступным чынам:

1-е месца заняў Шыла Леанід, навучэнец групы № 117;

2-е месца заняў Савіч Валерый, навучэнец групы № 167;

3-е месца заняў Гронда Уладзімір, навучэнец групы № 167.



23/03/2016


У актавай зале ліцэя выкладчыкам інфарматыкі Васюшка Т.А. было праведзена пазаўрочнае мерапрыемства на тэму "Інтэрнэт". Мэты мерапрыемства: азнаямленне з асноўнымі паняццямі, неабходнымі для работы ў сетцы Інтэрнэт; садзейнічанне выхаванню інфармацыйнай культуры навучэнцаў; спрыянне развіццю лагічнага мыслення, інтэлектуальных уменняў навучэнцаў. На дадзеным мерапрыемстве была прадстаўлена інфармацыя, карысная для Інтэрнэт-карыстальнiка, прадстаўлена тэхналогія бяспечнай работы пры навігацыі па сайтах і па прыёме электроннай пошты, а таксама выкладчык нагадала навучэнцам аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за Інтэрнэт-хуліганства, распаўсюджванне забароненых матэрыялаў, анлайнавае пірацтва. У канцы мерапрыемства была праведзена віктарына, дзе быў разыграны галоўны прыз.



20/03/2016


У абласным аглядзе-конкурсе творчых аб'яднанняў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі "Мы, маладыя - надзея краіны" у рамках рэспубліканскага конкурсу "Праз творчасць - да майстэрства" у намінацыі "Вакальна-харавая творчасць" народны ансамбль народнай песні "Верасок" заняў 2-е месца і быў узнагароджаны Дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама (кіраўнік Валянціна Сень), навучэнка Марыя Бруцкая (кіраўнік Міхаіл Сазановіч) і навучэнец Малюк Аляксей (кіраўнік Лілія Нечай) занялі 3-е месца і былі ўзнагароджаны Дыпломамі III ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.



19/03/2016


У ліцэі прайшоў дзень адкрытых дзвярэй, на правядзенне якога былі запрошаны выпускнікі школ горада і раёна.



15/03/2016


Згодна з планам работы на 2015/2016 навучальны год у Столінскім ДПЛ СВ прайшоў ліцэйскі конкурс прафесійнага майстэрства па прафесіі "Кухар".

Згодна з умовамі конкурсу і на падставе рашэння журы месцы размеркаваліся наступным чынам:

1-е месца заняла Саўлук Алёна, навучэнка групы № 139;

2-е месца заняла Маiсеева Анастасія, навучэнка групы № 115;

3-е месца заняла Пашкавец Кацярына, навучэнка групы № 119.




11/03/2016


У абласным конкурсе прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў у рамках падрыхтоўкі да ІІ Рэспубліканскага конкурсу WorldSkills Belarus 2016 па прафесіі "Муляр" навучэнец ліцэя Мароз Данііл Аляксеевіч заняў 2-е месца і быў узнагароджаны Дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.


Конкурс Муляр Дыплом


02/03/2016


У рамках Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам у вучэбнай групе № 139 выкладчыкам Васюшка Т.А. і майстрам в/н Грэбень Т.Н. было праведзена пазаўрочнае мерапрыемства на тэму "Скажы НЕ! наркотыкам". Мэта мерапрыемства: прафілактыка ўжывання наркатычных, таксічных і псіхатропных рэчываў; прапаганда здаровага ладу жыцця; фарміраванне ўяўлення аб негатыўным уздзеянні наркатычных рэчываў на фізічнае здароўе чалавека і яго сацыяльны дабрабыт, азнаямленне навучэнцаў з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2014 года № 6 "Пра неадкладныя меры па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў". У рамках дадзенага мерапрыемства навучэнцам была прадстаўлена інфармацыя аб згубных наступствах ужывання наркатычных рэчываў і іх аналагаў, прадэманстраваны відэасюжэт "Спяшаюся на дапамогу!", праведзена псіхалагічная дыягностыка "Мой адказ на пiсьмо сябра".




01/03/2016


У актавай зале УА "Столінскі ДПЛ СВ" адбылася сустрэча з нарколагам-псіхіятрам Яснюком М. на тэму "1 сакавіка - Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам". На сустрэчу былі запрошаны навучэнцы 1-3 курсаў. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый афіцыйна назвала наркаманію адной з трох галоўных пагроз цывілізацыі нараўне з ядзернай вайной і экалагічнай катастрофай. Калі раней незаконны абарот наркотыкаў разглядаўся ў якасці пагрозы асобнаму індывіду, то зараз ён нясе пагрозу жыццю і здароўю цэлых народаў і рэгіёнаў, самому існаванню асобных дзяржаў.

Сёння наркаманія паразіла ўсе краіны свету. Па самых сціплых ацэнках сёння ў свеце 3-4 працэнты жыхароў Зямлі ўжываюць наркотыкі. Для Рэспублікі Беларусь наркатызацыя насельніцтва таксама ўяўляе сабой выклік нацыянальнай бяспекі. Бягучая сітуацыя ў краіне характарызуецца ростам колькасці выяўленых нарказлачынстваў, кардынальным перастраеннем наркарынку, павелічэннем колькасці наркаспажыўцоў і іх амаладжэннем. Праблема наркаманіі абумоўлена цяжкімі медыцынскімі і сацыяльнымі наступствамі. Наркатычная залежнасць носіць больш выражаны характар, чым іншыя, і выклікае шэраг сур'ёзных захворванняў. Сучасныя наркатычныя сродкі фармiруюць залежнасць адразу пасля першага прыёму. Акрамя таго, наркотыкі мяняюць саму асобу чалавека. Адмовіцца ад наркотыкаў трэба толькі адзін раз - самы першы і ніколі не дакранацца да іх. МУС Рэспублікі Беларусь нагадвае, што любыя дзеянні з наркатычнымі сродкамі ці псіхатропнымі рэчывамі або іх аналагамі з'яўляюцца незаконнымі і прыводзяць да ўстаноўленай законам адказнасці.




22/02/2016-26/02/2016


План правядзення тыдня ваенна-патрыятычнага і інтэрнацыянальнага выхавання навучэнцаў
УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці"

№ п/п Назва мерапрыемства Адказны Час, месца правядзення Удзельнікі
1 Выстаўка інфармацыйных і кніжных матэрыялаў да Дня абаронцаў Айчыны. Новiк Т.В. 22.02-26.02, хол 2‑га паверха навучальнага корпуса, бібліятэка Бібліятэкар
2 Святочны канцэрт, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама 27-й гадавіне вываду абмежаванага кантынента савецкіх войскаў з Рэспублікі Афганістан. Паказальныя выступленні па рукапашным баі ваенна-патрыятычнага аб'яднання "Армеец". Нечай Л.А.
Шыла В.В.
23.02, 08.00-08.30, спартзала
15.00, актавая зала
навучэнцы ўсіх курсаў
3 Конкурсна-забаўляльная праграма "Гатовы служыць Беларусі!" Выхавацелі 23.02, 19.00, інтэрнат ліцэя Навучэнцы, якія пражываюць у інтэрнаце ліцэя
4 Віктарына "Нашчадкі непераможнай і легендарнай…". Выхавацелі інтэрната 24.02, 18.00, інтэрнат Навучэнцы ліцэя, якія пражываюць у інтэрнаце
5 Інфармацыйныя гадзіны "З гісторыі ўзнікнення Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь". Куратары, майстры в/н 25.02, 08.00, навучальныя кабінеты Навучэнцы ўсіх курсаў
6 Конкурс плакатаў, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны. Нечай Л.А. 18.02-24.02 1-3 курс, групы ТУ
7 Акцыя "Ветэран жыве побач". Віншаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з Днём абаронцаў Айчыны. Куратары, майстры в/н На працягу тыдня 1,2 курс
8 Удзел у мітынгу, прысвечаным памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Куратары, майстры в/н Па аб'яве 1,2,3 курс, групы ТУ
9 Экскурсія ў в/ч 1235 Шыла В.В. Па плане камандавання
в/ч 1235
162-я навучальная група
10 Прывядзенне ў парадак памятнага знака "Салдатам неабвешчанай вайны", а таксама прылеглай тэрыторыі. Майстры в/н Да 14.02 Навучэнцы замацаванай за тэрыторыяй вучэбнай групы


18/02/2016


Ва УА "Столінскі ДПЛ СВ" выкладчыкам Шыла В.В. была праведзена адзіная інфармацыйная гадзіна на тэму "Куды б нас Айчына не паслала, мы з гонарам справу зробім сваю…", прысвечаную 27-й гадавіне вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Рэспублікі Афганістан.


Інфармацыйная гадзіна Куды б нас Айчына не паслала, мы з гонарам справу зробім сваю


15/02/2016


У дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў ля памятнага знака "Салдатам неаб'яўленай вайны" ў Століне прайшоў мітынг па ўшанаванні памяці загінуўшых воінаў. Першымі ўсклалі кветкі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Столінскай РА ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Аляксандр Мікалаевіч Ярашэвіч і старшыня райвыканкама Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі.

У чарговую гадавіну Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў - 15 лютага - па традыцыі прадстаўнікі раённай улады ў асобе старшыні райвыканкама Рыгора Васільевіча Пратасавіцкага і намесніка старшыні Сяргея Фёдаравіча Сідарэвіча, ваеннага камісара Столінскага раёна Уладзіміра Мікалаевіча Семянюка, начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валянціны Мікалаеўны Харавец, а таксама прадстаўнікі сельвыканкамаў пабывалі на месцах воінскіх пахаванняў маладых хлопцаў-воінаў, што загінулі ў неаб'яўленай вайне ў Афганістане, - Анатоля Васільевіча Банета ў Дубаі, Леаніда Васільевіча Уродніча ў Хорску, Мікалая Пятровіча Драпея ў Сямігосцічах, Міхаіла Іванавіча Лемязы ў Альшанах.

Памяць загінуўшых землякоў была ўшанавана хвілінай маўчання. Да магіл воінаў-інтэрнацыяналістаў былі ўскладзены кветкі.

Адбыліся таксама сустрэчы з бацькамі, роднымі людзьмі загінуўшых салдат, ім уручылі грашовую дапамогу, пацікавіліся тым, з якімі праблемамі сутыкаюцца яны.

Мы заўсёды будзем памятаць пра тых, хто загінуў у Афганістане, падзяляем боль іх родных і блізкіх. Іх імёны ўвекавечаны на нашай зямлі, яны служаць прыкладам воінскай доблесці і гераізму для цяперашніх і будучых пакаленняў. І нягледзячы на тое, што ў гістарычных рамках вайна ў Афганістане даўно скончылася, імёны яе герояў, воінаў, якія засталіся вернымі воінскай прысязе і паклалі свае галовы, працягваюць жыць у памяці народа.




14/02/2016-18/02/2016


План мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках акцыі "Афганістан, ты наша памяць і боль", прысвечанай 27‑й гадавіне вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Рэспублікі Афганістан

№ п/п Назва мерапрыемства Адказны выканаўца Час, месца правядзення Удзельнікі
1 Віншаванне воінаў-інтэрнацыяналістаў Куратары, майстры в/н На працягу тыдня 1, 2 курсы
2 Аказанне шэфскай дапамогі воінам-інтэрнацыяналістам Куратары, майстры На працягу тыдня 1, 2 курсы
3 Прывядзенне ў парадак тэрыторыі, прылеглай да памятнага знака "Салдатам неабвешчанай вайны" Майстар в/н адказнай групы Да 14.02.2016 Навучэнцы адказнай групы
4 Удзел у мітынгу, прысвечаным 27-й гадавіне вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Рэспублікі Афганістан Шыла В.В. 15.02.2016, 12:30 1, 2 курсы
5 Куратарскія гадзіны, прысвечаныя памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Куратары 16.02.2016, навучальныя кабінеты Групы ТУ
6 Адзіная інфармацыйная гадзіна на тэму "Куды б нас Айчына не паслала, мы з гонарам справу зробім сваю…", прысвечаная 27‑й гадавіне вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Рэспублікі Афганістан Шыла В.В. 18.02.2016, 08:00 2, 3 курсы, групы ТУ


10/02/2016


Турнір па валейболе сярод юнакоў, прысвечаны 27-й гадавіне вываду абмежаванага кантынента савецкіх войскаў з Рэспублікі Афганістан, адбыўся на базе УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці". Арганізатарамі выступілі Столінскі РК ГА "БРСМ" сумесна з адміністрацыяй ліцэя. Пераможцам турніру стала каманда Сярэдняй школы № 1 г. Давыд-Гарадок, якая ў фінале перамагла гаспадароў турніру каманду "СДПЛСВ". Трэцяе месца заняла каманда Хотамельскай СШ.




10/02/2016


Валанцёры атрадаў "Добрае Сэрца" УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с\г вытворчасці" і "Сярэдняя школа № 2 г. Століна" прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "ЗА ЛЮБІМУЮ БЕЛАРУСЬ!".




20/01/2016


На базе УА "Столінскі ДПЛ СВ" сфарміраваны пункт прыёму асабiстага саставу. 20 студзеня 2016 г. прайшлі практычныя заняткі з разлікам пункта прыёму асабiстага саставу.