Каляровая схема:
![]() |
На галоўную старонку
Версія для людзей са слабым зрокам
РУС
БЕЛ
![]()
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
![]() |
|
Навіны02/12/2014 У актавай зале ліцэя была праведзена куратарская гадзіна на тэму "75-годдзе Брэсцкай вобласці". Мерапрыемства, прысвечанае святкаванню 75-годдзя Брэсцкай вобласці, было праведзена выкладчыкам Заянчкоўскай М.А. сумесна з прэс-цэнтрам ліцэя (навучэнцы Дайнеко Ю., Маiсеева А., Паўловіч Н., Пятроўская А., Цэцэрская К.). У рамках дадзенага пазнавальна-інфармацыйнага мерапрыемства было асветлена наступнае: гісторыя ўзнікнення і развіцця, геаграфічнае становішча, насельніцтва, прамысловасць і сельская гаспадарка, культура і традыцыі краю, выдатныя асобы, спецыфіка развіцця краю. Гэтае мерапрыемства выклікала цікавасць у навучэнцаў ліцэя, многія з якіх звярнуліся да вывучэння дадатковай пазнавальнай інфармацыі аб родным краі на тэматычнай выставе у бібліятэцы ліцэя. 18/11/2014 У групе № 115 была праведзена адкрытая куратарская гадзіна на тэму "Ратуйся ад спайсу!". Пры падрыхтоўцы куратар групы Касперская В.А. падабрала цікавую і актуальную інфармацыю ў адпаведнасці з узроставымі асаблівасцямі навучэнцаў групы. Па зацікаўленасці навучэнцаў падчас прагляду відэаматэрыялаў можна меркаваць аб эфектыўнасці і мэтазгоднасці выкарыстання ТСН пры тлумачэнні сур'ёзнасці наступстваў ужывання курыльных сумесяў. Падводзячы вынік, выкладчык нагадала навучэнцам аб каштоўнасцях нашага жыцця, якое так лёгка перапыніць, калі весці няправільны лад жыцця. 23/10/2014 У актавай зале ліцэя адбыўся кіналекторый па прафілактыцы наркаманіі, тытунекурэння і спайсу. Быў прагледжаны і абмеркаваны фільм "Пад грыфам сакрэтна", прадстаўлены кінавідэасеткай Столінскага раёна. Выступілі: інспектар ІСН - Собаль Э.Н. і ўрач-нарколаг Русак І.Н. 17/10/2014 15-16 кастрычніка 2014 года ў Столінскім ДПЛ СВ прайшоў унутрыліцэйскі конкурс прафесійнага майстэрства па прафесіі "Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці" сярод навучэнцаў групы № 94. У конкурсе прынялі ўдзел 18 навучэнцаў, якiя навучаюцца па спецыяльнасці "Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ". Конкурс складаўся з трох этапаў, і ў выніку 1-е месца заняў Раманюк Аляксандр Валер'евіч, які будзе абараняць гонар ліцэя на абласным конкурсе прафесійнага майстэрства па прафесіі "Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці". ![]() 13/10/2014-23/10/14 З 13 кастрычніка па 23 кастрычніка ў ліцэі прайшоў Тыдзень маці. Былі праведзены наступныя мерапрыемствы: 1. Флэш-моб "Не забудзься павіншаваць Маму". У ходзе правядзення флэш-мобу, валанцёрамі было выдадзена і раздадзена 240 паштовак-напамінкаў людзям розных узроставых катэгорый. Дзякуючы флэш-мобу, яшчэ слаба бадзёрыя з раніцы людзі, атрымалі эмацыйны ўсплёск, тым самым пазітыўны зарад добрага настрою і тэму для роздумаў: як арыгінальна павіншаваць маці. 2. Флэш-моб "З Днём Маці!" Падчас правядзення флэш-мобу "З Днём Маці!", была прыцягнута ўвага грамадскасці да цудоўнага свята Дня Маці. Валанцёрамі ліцэя было выдадзена і раздадзена 260 міні-паштовак віншаванняў "З Днём Мамы!". Тым самым мы паднялі настрой, выклікалі ўсмешку на твары, цяпло ў душы ў многіх жанчын: …прыемна здзівілі і парадавалі! …ой, вялікі дзякуй! …пабольш такіх акцый! …нечакана прыемна… …выдатная ідэя… 3. Размова з прадстаўніком ЦРБ "Здароўе дзяўчыны - шчаслівае мацярынства". Для чатырох груп дзяўчат з ліцэя (згодна з графікам) у розны час адбыліся сустрэчы-размовы з прадстаўніком ЦРБ. Іна Лявонцьеўна расказала дзяўчатам пра здароўе будучых мам, адказала на многія пытанні. Меркаванне дзяўчат: …было вельмі цікава, я даведалася шмат новага… …я атрымала адказы на многія пытанні, якія саромелася задаць маме ці настаўніку… …прыемна казаць без сарамлівасцяў… 4. Пераемнасць пакаленняў. Святочны канцэрт-сустрэча з педагогам, маці, былым работнікам ліцэя (намеснік дырэктара па ВВР) - Муратавай Станіславай Іванаўнай. У ходзе мерапрыемства Станіслава Іванаўна расказала шмат цікавага са свайго сямейнага і творчага жыцця, адказала на пытанні, што цiкавяць рабят, дала пажаданне дзяўчынкам як будучым мамам і жонкам. 5. Фільмагрупа па матэрыялах ЦРБ "Шчаслівае мацярынства" з абмеркаваннем спецыяліста. 6. Спартыўны турнір, прысвечаны Дню Маці. У валейбол гулялі: актыў валанцёраў супраць каманды актыву вучнёўскага прафкама. 7. У навучальных групах прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя жанчыне-маці. 8. Мастацка-ілюстрацыйная выстава "Вялікае, святое слова - маці". 9. Наведванне Дома сястрынскага догляду і міласэрнасці, якое ўключала выступленне народнага ансамбля "Верасок" нашага ліцэя, перадачу кніг (сабраных валанцёрамі па заказу жыхароў), размовы з валанцёрамі. 10. Акцыя "Цяпло ў кожны дом" (шэфская дапамога адзінокім жанчынам). У ходзе правядзення акцыі "Цяпло ў кожны дом", прысвечанай Дню Маці, сіламі 8 валанцёраў была аказана шэфская дапамога 4 адзінокім пажылым жанчынам. Менавіта ў гэты дзень кожнай бабулі неабходна асаблівая ўвага, клопат і падтрымка, але многія з іх зусім адны… Няхай яны ўбачаць, што не адзiнокiя, што мы, маладое пакаленне, пра іх памятаем і заўсёды гатовы дапамагчы. Наш удзел вельмі важны для адзінокіх пажылых людзей! І сёння ў нас быў выдатны шанс дапамагчы тым, каму гэта сапраўды неабходна! - Выкапалі траншэю для правядзення водазабеспячэння і яму для каналізацыі. - Памылі і абклеілі вокны. - Выразалі капусту і прыбралі агарод. - Перавезлі дровы (пагрузка, выгрузка, транспарт ліцэя). Яшчэ адна пажылая жанчына падзякаваўшы нам і прыняўшы віншаванні з Днём Маці адмовіліся ад дапамогі, бо яшчэ ў сілах справіцца сама. 11. Сачыненне-разважанне "Адзiная мая". Цэцэрская Крысціна піша: "…Мама для мяне - самы дарагі і мілы ў свеце чалавек. Толькі ёй я магу даверыць самыя патаемныя сакрыты, толькі яна ведае, чым, калі і як мне можна дапамагчы; толькі яна можа так глянуць у вочы, так дакрануцца далоняй, што адразу забываюцца ўсе беды…" Марыніч Насця піша: "…Як падумаеш, колькі ўсяго робяць нашыя мамы, дык дзіву даешся: як можна ўсё паспяваць. Яна ўсіх і накорміць смачна, і абшые, і ведае каму і што трэба купіць, і ў дарогу збярэ самае неабходнае, але самае галоўнае - на любы выпадак жыцця ў яе ёсць суцяшэнне, ёсць словы, пасля якіх вырастаюць крылы і ўсе праблемы здаюцца толькі маленькімі недарычнасцямі, ад якіх легка пазбавіцца…" Шапаваленка Галя піша: "…Любіце сваіх матуль, пакуль у вас яшчэ ёсць каго любіць, бо любоў маці - самае святое, самае лепшае, самае ні з чым не паўторнае счасце…" Каральчук Міша піша: "…Мая мама - самая лепшая ў свеце. Помню, як я хварэў у дзяцінстве і як яна сядзела нада мною ў бальніцы, як яна выходзіла мяне. Цяпер я ўжо зусім дарослы і цяпер ужо мая чарга клапаціцца пра маму, хаця мы, мабыць, заўседы будзем у неаплатным даўгу перад сваімі матулямі…" Дранец Юля піша: "…Мама… такое маленькае, але такое вялікае слова. У ім змяшчаецца ўвесь сусвет. Чаго толькі не можа зрабіць? Таму для мяне галоўны прыклад у жыцці – мая мама…" 07/10/2014 На базе ўстановы адукацыі "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" адбылася інструктыўна-метадычная нарада "Вынікі 2013/2014 навучальнага года і асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах прафесійнай адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе". 26/09/2014 Выкладчыкам англійскай мовы Васюшко Т.А. у групе № 119 было праведзена пазакласнае мерапрыемства ў форме круглага стала "Падарожжа мары", якое было прымеркавана да Еўрапейскага дня замежных моў. Навучэнцам групы было прапанавана падзяліцца сваімі марамі і выказацца на англійскай мове на тэму "Падарожжа мары". Удзельнікі прынеслі фатаграфіі, паштоўкі, сувеніры, часопісы, газеты і іншыя прадметы, якія сімвалізуюць краіну, якую яны хацелі б наведаць. Таксама навучэнцам было прапанавана напісаць эсэ на тэму "Падарожжа мары". 25/09/2014 Ва УА "Столінскі ДПЛ СВ" адбылася агульналіцэйская інфармацыйная гадзіна на тэму "Еўрапейскі дзень замежных моў", якую падрыхтавалі і правялі выкладчыкі замежных моў Васюшко Т.А., Салман С.У. На сустрэчу былі запрошаны навучэнцы 1-2 курсаў ліцэя. Навучэнцы былі азнаёмлены з гісторыяй з'яўлення гэтага дня, з канцэпцыяй свята, мэтай яго правядзення. Таксама была прадстаўлена інфармацыя аб самых вядомых паліглотах. У рамках дадзенага мерапрыемства таксама быў праведзены конкурс плакатаў сярод груп 1-2 курсаў (падгрупы англійскай мовы) па тэме "Краіназнаўства Вялікабрытаніі і ЗША". Навучэнцы выконвалі заданне ў адпаведнасці з тэмамі, якія яны атрымалі за тыдзень да пачатку конкурса. Тэмы плакатаў: ЗША, Уэльс, Шатландыя, Англія, Паўночная Ірландыя, Вялікабрытанія, Канада. Удзельнікам конкурсу загадзя былі растлумачаны ўмовы конкурсу і рэкамендацыі па зместу плакатаў. Усе навучэнцы прыклалі свае намаганні: самастойна знаходзілі краіназнаўчыя матэрыялы, маляўніча афармлялі плакаты. Конкурс праводзіўся на працягу пяці дзён (22.09.2014-26.09.2014), на пяты дзень былі падведзены вынікі. Работы былі ацэнены ў адпаведнасці з наступнымі крытэрыямі:
18/09/2014 Штогод добрай традыцыяй УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" з'яўляецца правядзенне акцыі "Спяшайцеся рабіць дабро" сярод вучняў усіх груп. На дадзеным мерапрыемстве прадстаўнікі кожнай вучэбнай групы ліцэя падаюць даклад аб здзейсненых добрых справах і ўчынках навучэнцамі групы за мінулы навучальны год. Да дадзенага мерапрыемства ўсе групы старанна рыхтуюцца: робяць пісьмовы даклад, рыхтуюць фотадаклад ў выглядзе прэзентацыі, выбіраюць прадстаўнікоў з групы, якія змогуць цікава прадставіць матэрыял. У канцы мерапрыемства журы падводзіць вынікі. У гэтым годзе 1-е месца дасталася групе № 118, 2-е - групе № 97, 3-е - групе № 115. 16/09/2014 У актавай зале ліцэя адбылася агульналіцэйская інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню бібліятэк. Правяла гэтае мерапрыемства бібліятэкар ліцэя Новік Т.В. сумесна з навучэнцамі, якія ўваходзяць у склад агітбрыгады "Аднагодак". Таццяна Васільеўна прадставіла інфармацыю аб гісторыі стварэння бібліятэк, аб Беларускай Нацыянальнай бібліятэцы, а таксама сумесна з навучэнцамі прадставіла прэзентацыю працы агітбрыгады "Аднагодак" за мінулы навучальны год. Таксама запрошаныя былі азнаёмлены з новымі выданнямі і навучальнымі дапаможнікамі, якія прыбылі ў бібліятэку ліцэя зусім нядаўна. 11/09/2014 Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" прайшла сустрэча навучэнцаў 1-2 курсаў і груп ТУ з першым сакратаром Столінскага РК ГА "БРСМ" Зарубай В.В., які азнаёміў навучэнцаў з канцэпцыяй маладзёжнай арганізацыі, яе статутам, мерапрыемствамі, якія праводзяцца для членаў ГА "БРСМ". Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" з'яўляецца правапераемнікам камсамола Беларусі, Саюза моладзі Беларусі, Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, Беларускага саюза моладзі. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята 6 верасня 2002 г. на аб'яднаўчым з'ездзе. Членам ГА "БРСМ" можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА "БРСМ". Мэтай ГА "БРСМ" з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах неабыякавых людзей, тых, хто не збіраецца сядзець, склаўшы рукі, а сам гатовы прыкласці свае сілы, выкарыстоўваць свае здольнасці для таго, каб зрабіць больш цікавым, яркім, асэнсаваным сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў. 06/09/2014 Абласны фестываль-кірмаш "Дажынкі-2014" прайшоў у Пінску з 4 па 6 верасня. У перыяд свята горад стаў вялікай канцэртнай пляцоўкай: творчыя нумары на працягу ўрачыстасцяў можна было ўбачыць на вуліцах Леніна, Першамайскай, Горкага, Бялова, каля гарадскога Дома культуры. На вуліцах Брэсцкай, Касмадзям'янскай, Горкага, Леніна, Бялова, Першамайскай быў разгорнуты гандаль харчовымі і прамысловымі таварамі прадпрыемстваў і гаспадарак Брэсцкай вобласці. Было праведзена нямала спартыўных баталій на стадыёнах "Хваля" і "Прыпяць", у гарадскім парку культуры і адпачынку, а таксама ў шахматным клубе. Канцэрт-ушанаванне пераможцаў жніва-2014 з удзелам найлепшых самадзейных творчых калектываў і выканаўцаў Брэсцкай вобласці пачаўся 6 верасня ў 12 гадзін на плошчы Леніна. Перад гэтым адбылося шэсце святочнай калоны па вуліцах горада. Работнікі УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" таксама прынялі ўдзел у абласным фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2014" у горадзе Пінск. ![]() 01/09/2014 Ва ўсіх навучальных групах УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" прайшоў першы ўрок "Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны", а для навучэнцаў першага курса і груп ТУ тэматычны ўрок праводзіўся ў актавай зале. На ўроку старонкі мінулага разам з навучэнцамі гартала выкладчык гісторыі Заянчкоўская Марыя Аляксандраўна, якая апісвала страшныя вайсковыя падзеі ад асобы тых, хто загінуў за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Падводзячы вынік мерапрыемства, выкладчык пажадала навучэнцам заўсёды памятаць подзвіг нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, упарта вучыцца, каб быць годнымі грамадзянамі нашай вялікай Радзімы, нашага гераічнага народа. 20/08/2014 Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" прадоўжаны прыём дакументаў на ўсе спецыяльнасці да 15 верасня бягучага года. 30/06/2014 Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў выпускнікам 2014 года. ![]() 24/06/14-30/06/2014 Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" былі праведзены кваліфікацыйныя экзамены па спецыяльнасцях: - Тэхналогія зварачных работ. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў; - Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ. Тэхналогія зварачных работ. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў; - Тэхнічная эксплуатацыя электраабсталявання. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў; - Вытворчасць будаўніча-мантажных і рамонтных работ. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў; - Вытворчасць прадукцыі раслінаводства. Грамадскае харчаванне. 06/05/2014 У Х абласной алімпіядзе па прававых ведах навучэнец Белавус Павел Анатольевіч заняў 2-е месца і ўзнагароджаны Дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і каштоўным падарункам, а выкладчык Шыла Віктар Вячаслававіч узнагароджаны Падзякай Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама за выдатную падрыхтоўку ўдзельніка абласной алімпіяды па прававых ведах. ![]() 25/04/2014 У 7.45 у ліцэі прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны 28-годдзю трагедыі, якая адбылася на Чарнобыльскай АЭС. ![]() 17/04/2014 У актавай зале ліцэя ў форме літаратурна-музычнай кампазіцыі праведзена адкрытая куратарская гадзіна па тэме "Паклонімся вялікім тым гадам", якая прысвячалася 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Перамогі. Куратарская гадзіна была накіравана на выхаванне патрыятызму, выхаванне моладзі ў духу любовi да Радзімы, развіццё пачуцця павагі да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, прыцягненне ўвагі навучэнцаў да гістарычнай спадчыны. Прысутныя ў зале азнаёміліся з хронікай ваенных падзей, праслухалі выступленне вядучых, літаратурнае чытанне вершаў ваеннай тэматыкі, песні ваеннай тэматыкі і паглядзелі інсцэніраванне падзей абаронцаў Брэсцкай крэпасці. 14/03/2014 У актавай зале УА "Столінскі ДПЛ СВ" прайшло мерапрыемства на тэму "Аб працоўнай і выканальніцкай дысцыпліне", якое правёў для навучэнцаў 3-га курса і груп ТУ выкладчык Шыла В.В. Да навучэнцаў былі даведзены асноўныя патрабаванні працоўнага Кодэкса РБ, Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 29 ад 26 ліпеня 1999 года, а таксама іншых нарматыўна-прававых актаў да працоўнай дысцыпліны. 13/03/2014 "15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь" пад такой назвай была праведзена адзіная інфармацыйная гадзіна для навучэнцаў 1-2 курсаў ліцэя, які падрыхтавала і правяла выкладчык гісторыі і грамадазнаўства вышэйшай катэгорыі Заянчкоўская М.А. Навучэнцы ліцэя даведаліся, што такое Канстытуцыя, аб першых Канстытуцыях у свеце, аб канстытуцыйным развіцці нашай краіны. Звернута ўвага на будучыя выбары ў мясцовыя і абласныя Саветы дэпутатаў. ![]() 26/02/2014 26-27 лютага 2014 года на базе УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" была праведзена Школа пачынаючага выкладчыка замежнай мовы. Удзельнікамі Школы сталі пачынаючыя выкладчыкі англійскай і нямецкай моў, якія працуюць ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі Брэсцкай вобласці. Адкрыла пасяджэнне Школы пачынаючага выкладчыка замежнай мовы метадыст па замежным мовам ДУА "Брэсцкі абласны вучэбна-метадычны цэнтр прафесійнай адукацыі" Макаранка Галіна Іванаўна. Яна азнаёміла ўсіх удзельнікаў з праграмай правядзення Школы, аб мерапрыемствах, якія будуць праведзены ў рамках сустрэчы. Дырэктар ліцэя Рыгор Антонавіч Казубоўскі цёпла прывітаў гасцей, азнаёміў усіх прысутных з гісторыяй ліцэя, расказаў аб прафесіях, па якім ідзе навучанне, аб праблемах і перспектывах развіцця навучальнай установы. Пасля адкрыцця Школы ўсе госці сабраліся ў актавай зале на пазаўрочнае мерапрыемства ў форме віктарыны "Знаток англiйскай мовы", якое падрыхтавала і правяла з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій выкладчык англійскай мовы Васюшко Таццяна Анатольеўна. У віктарыне ўдзельнічалі навучэнцы 1-2-3 курсаў, па тры прадстаўніка ад кожнай групы. Удзельнікі віктарыны паказалі добрыя веды па англійскай мове, па вывучаных лексічных адзінках, па краіназнаўстве Вялікабрытаніі і Амерыкі і іх славутасцям. Паміж турамі віктарыны былі выкананы музычныя кампазіцыі на англійскай мове і сучасныя танцавальныя нумары. Мерапрыемства вельмі спадабалася гасцям, пакінула яркія ўражанні ў кожнага з прысутных у зале. Далей выкладчык гісторыі Заянчкоўская М.А. арганізавала экскурсію ў краязнаўчы музей г. Століна. Удзельнікі семінара азнаёміліся з гісторыяй Столінскага раёна, больш падрабязна даведаліся пра гісторыю Манькавіцкага парка, сям'і Радзівілаў. На памяць усім прысутным былі падораны буклеты "Падарожжа па Столінскай зямлі". І завяршыўся вечар святочным канцэртам, які быў прымеркаваны надыходзячаму Міжнароднаму жаночаму дню. Другі дзень Школы пачаўся з адкрытага ўрока па нямецкай мове па тэме "Вядомыя карціны". Адкрыты ўрок з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій правяла выкладчык Салман Святлана Уладзіміраўна. У сувязі з тым, што 2014 год аб'яўлены Годам Гасціннасці, і ўвесь беларускі народ сёлета адзначае 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, урок быў пабудаваны на экскурсіі па Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Урок быў вельмі насычаны рознымі заданнямі, практыкаваннямі, якія актывізуюць пазнавальную дзейнасць навучэнцаў. Асабліва ўдалым аказаўся этап урока, дзе навучэнцы па наяўным маўленчым узорам і фатаграфіям апісвалі карціны вядомых беларускіх мастакоў. Пасля ўрока выкладчык Салман Святлана Уладзіміраўна зрабіла самааналіз урока, дзе адлюстравала месца ўрока ў вучэбнай праграме, рэалізацыю мэт і задач урока, віды дзейнасці навучэнцаў на ўроку, кантроль і ацэнку ведаў. І ў завяршэнні працы Школы яе ўдзельнікі пад кіраўніцтвам метадыста ВМЦ Макаранка Г.І. аналізавалі этапы ўрока, далі станоўчую адзнаку мерапрыемствам, праведзеным у рамках семінара, выказалі словы падзякі арганізатарам за цёплы прыём і аказаную гасціннасць. Сустрэча пакінула самыя пазiтыўныя ўражанні ва ўсіх удзельнікаў семінара, і ўсе з'ехалі ў надзеі на чарговую хуткую сустрэчу. 22/02/2014 У раённым турніры па валейболе сярод устаноў адукацыі г. Століна, прысвечанаму Дню абаронцаў Айчыны каманда ліцэя заняла 1-е месца. У раённым турніры па валейболе, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны, сярод 6-ці каманд каманда ліцэя заняла 2‑е месца (в. Хотамель). 20/02/2014 У УА "Столінскі дзяржаўны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. У 8.00 у актавай зале ліцэя адбылася інфармацыйная гадзіна "Слова маё беларускае", якую правяла выкладчык беларускай мовы і літаратуры Бакшук Марына Уладзіміраўна. Выкладчык і навучэнцы (Буян Ю., гр. № 116, Гмір С., гр. № 96, Аглашэвіч А., гр. № 96, Агейчык А., гр. № 97, Рудзько Т., гр. № 97, Цэцэрская К., гр. № 119) чыталі вершы беларускіх паэтаў, потым навучэнцам быў прапанаваны матэрыял пра гісторыю ўзнікнення свята роднай мовы, а пасля ўсе прагледзелі фільм беларускага кінавідэацэнтра "Янка Купала". У фае ліцэя бібліятэкарам ліцэя Новік Таццянай Васільеўнай была наладжана разгорнутая гукавая выстава "Адвечны голас Радзімы", якую агучылі бібліятэкар ліцэя і навучэнцы (Цэцэрская К., гр. № 119, Маісеева А., гр. № 115, Лемяшэўская А., гр. № 115). Выстава складалася з наступных раздзелаў: 1. "Ад знака да літары" (кнігі па развiццi пісьменства); 2. "Ключ да ўсіх навук" (літаратура па граматыцы беларускай мовы і слоўнікі); 3. "Вялікі дар нашчадкам" (беларускі фальклор); 4. "Чарадзеі роднага слова" (творы беларускіх пісьменнікаў розных жанраў); 5. "Родная мова Століншчыны" (кнігі пісьменнікаў-землякоў). Пасля дзяўчаты чыталі вершы рускіх пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову і правялі з прысутнымі невялікую гульню "Вандроўка ў родную мову", у якой прапаноўвалася перакласці словы з рускай мовы на беларускую. Мы ўсе без лішніх заклікаў аб патрыятызме ўспомнілі, што мы - беларусы, што мы нарадзіліся і ўзгадаваліся тут. І наш святы абавязак не толькі ведаць беларускую гісторыю, культуру, слынных людзей, але яшчэ і ганарыцца ўсім гэтым, шанаваць, услаўляць.
×
|
||
E-mail: ptu164@brest.by | ||