Каляровая схема:

Шрыфт: Міжлітарная адлегласць: Памер шрыфта: Выявы:

Лагатып На галоўную старонку Версія для людзей са слабым зрокам РУС БЕЛ 80 гадоў перамогі Лагатып

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
"СТОЛІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ
АГРАРНЫ КАЛЕДЖ"

Год добраўпарадкавання

Абагульненне станоўчага педагагічнага вопыту

За 2023/2024 навучальны год на пасяджэнні педагагічнага савета, школе станоўчага педагагічнага вопыту быў абагульнены станоўчы педагагічны вопыт работы педагагічных работнікаў і заслуханы творчыя справаздачы:

- выкладчыка вучэбных прадметаў агульнаадукацыйнага кампанента Бакшук М.У. па тэме "Фарміраванне нацыянальнай свядомасці вучэнцаў на навучальных занятках па беларускай мове і літаратуры праз выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу", пасяджэнне ШСПВ, пратакол № 2 ад 26.03.2024 г., быў прадстаўлены ў ДУА "Брэсцкі АІРА" 03-04.04.2024 г. для здачы на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю выкладчыка;

- выкладчыка вучэбных прадметаў агульнаадукацыйнага кампанента Янука А.В. па тэме "Краязнаўчы матэрыял як сродак развіцця пазнавальнай цікавасці ў навучэнцаў 1-2 курса каледжа на ўроках гісторыі", пасяджэнне ШСПВ, пратакол № 3 ад 19.04.2024 г., быў прадстаўлены ў ДУА "Брэсцкі АІРА" 29-30.04.2024 г. для здачы на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю выкладчыка.

- выкладчыка вучэбных прадметаў агульнапрафесійнага кампанента Ляшко В.С. па тэме "Павышэнне эфектыўнасці кантролю ведаў у навучэнцаў каледжа па вучэбным прадмеце "Асновы эканомікі і прадпрымальніцкай дзейнасці" на аснове выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій", пасяджэнне ШСПВ, пратакол № 3 ад 19.04.2024 г., быў прадстаўлены ва УА "РІПА" г. Мінск, 24.04.2024 г. для здачы на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю выкладчыка ва УА "РІПА" г. Мінска, быў заслуханы на пасяджэнні педагагічнай рады, пратакол № 8 ад 03 чэрвеня 2024 г.

За 2022/2023 навучальны год на пасяджэнні педагагічнага савета, школе станоўчага педагагічнага вопыта быў абагульнены станоўчы педагагічны вопыт работы педагагічных работнікаў і заслуханы творчыя справаздачы:

- выкладчыкаў, куратараў навучальных груп Шыла В.В., Пашкевіча А.Р., Янука А.В., Бакшук М.У., Гашчука Р.Я., кіраўніка фізвыхавання Прылуцкага А.А., выхавацеля інтэрната Верэніч А.Р., для ўдзелу ў абласным этапе XX рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту ў рамках Года міру і стварэння - пасяджэнне ШППВ, пратакол № 1 ад 27.01.2023 г.;

- выкладчыка вучэбных прадметаў прафесійнага кампанента Гашчука Р.Я. па тэме "Павышэнне эфектыўнасці засваення ведаў у навучэнцаў каледжа шляхам прымянення інтэрактыўных метадаў навучання на навучальных занятках "Правілы дарожнага руху" - пасяджэнне ШППВ, пратакол № 1 ад 27.01.2023 г. для здачы на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю выкладчыка;

- выкладчыка вучэбных прадметаў агульнаадукацыйнага кампанента Касперскай В.А. па тэме "Выкарыстанне актыўных метадаў навучання на навучальных занятках Біялогіі для павышэння пазнавальнай актыўнасці і развіцця камунікатыўных уменняў навучэнцаў" - пасяджэнне ШППВ, пратакол № 2 ад 28.04.2023 г. для здачы на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю выкладчыка;

- метадыста каледжа Матвейчук Н.Б. па тэме "Павышэнне ўзроўню педагагічнага майстэрства педагагічных працаўнікоў каледжа на аснове сістэмы працы метадычнага кабінета" - пасяджэнне ШППВ, пратакол № 2 ад 28.04.2023 г. для здачы на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю метадыста;

- выкладчыка вучэбных прадметаў прафесійнага кампанента Савашынскага У.П. па тэме "Выкарыстанне інавацыйных тэхналогій навучання на ўроках навучальных прадметаў прафесійнага кампанента у мэтах актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў з наступным кантролем і карэкцыяй ведаў" - пасяджэнне педсавета, пратакол № 9 ад 14.06.2023 г.

За 2021/2022 навучальны год на пасяджэнні педагагічнага савета быў абагульнены станоўчы педагагічны вопыт працы выкладчыка навучальных прадметаў прафесійнага кампанента Гашчука Р.Я. па тэме "Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій навучання на ўроках навучальных прадметаў прафесійнага кампанента ў мэтах актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў з наступным кантролем і карэкцыяй ведаў".

У стагоддзе развіцця камп'ютарных тэхналогій, пастаяннага ўдасканалення, вынаходства сучасных гаджэтаў, выкладчык павінен быць у курсе ўсіх навін. Інакш, чаму ён зможа навучыць сваіх выхаванцаў? Даступнасць інфармацыі ў сетцы інтэрнэт ставіць у адзін шэраг і вучня і педагога.

На сённяшні дзень паняцце інавацыі ў адукацыі разглядаецца як абнаўленне і новаўвядзенне. Асноўная мэта гэтага працэсу - павышэнне эфектыўнасці вынікаў навучання. Дасягнуць яе мяркуецца стварэннем новага, удасканаленнем старога.

Сучасная адукацыя стала на новую прыступку развіцця, дзе выкладчык ідзе побач з навучэнцам, а не вядзе яго. Зыходзячы з гэтага, ажыццяўляецца выкарыстанне розных тэхналогій для вырашэння праблемы асабова арыентаванай адукацыі, у якой у цэнтры ўвагі знаходзіцца асоба навучэнца і яго імкненне да вучэння як уласнай пазнавальнай актыўнасці ў авалоданні ведамі.

Інавацыя, гэта, перш за ўсё, настаўнік з новымі поглядамі на жыццё, які валодае найноўшымі інфармацыйна-камунікатыўнымі тэхналогіямі ў адукацыйным працэсе, а таксама не толькі вучыць дзяцей, але і вучыцца разам з імі. Рэальнасць нашага часу такая, што ўсё больш інфармацыі мы атрымліваем, не праз друкаваныя крыніцы, а з дапамогай электронных носьбітаў.

Маладыя людзі сёння вымушаны прыстасоўвацца да экраннага тыпу ўспрымання і высокага тэмпу жыцця. Яны хутка ўспрымаюць новы матэрыял, не чытаюць кніг і не бачаць у іх патрэбы. Сучасныя дзеці ўспрымаюць інфармацыю па прынцыпе кліпа.

Адной з праблем выкладання навучальных прадметаў прафесійнага кампанента на сучасным узроўні з'яўляецца высокая тэарэтызаванасць, выкарыстанне стандартных метадаў навучання, немагчымасць часам звязаць набываемыя веды з рэальнай дзейнасцю з-за традыцыйных спосабаў дасягнення вынікаў.

У выкладзе матэрыялу павінна быць дастатковая разумнасць: вось столькі розных правілаў і паняццяў вучань можа вывучыць, а крыху больш - ужо не можа. Таму мы і атрымліваем адваротны эфект: у большасці навучэнцаў нашага кантынгенту абсалютнае адарванне да новых ведаў - проста не месцяцца ў галаву такая колькасць ведаў, таму кажучы моладзевым слэнгам, вучань "забівае" на вучобу.

Гэтыя відавочныя недахопы неабходна звесці да мінімуму, а яшчэ лепш зрабіць станоўчымі. Правераны і даступны шлях дасягнення выніку - гэта выкарыстанне сучасных мультымедыйных тэхналогій. Вядома, што такая форма падачы матэрыялу павышае аб'ём і якасць зместу ўрока, дае больш магчымасцяў прымяняць разнастайныя метадычныя прыёмы. Пры выкладанні матэрыялу выкарыстанне відэа, малюнкаў, анімацыйных эфектаў (з'яўленне, рух, знікненне і да т.п.), розных спосабаў выдзялення матэрыялу (памер і колер шрыфта, падкрэслiваннi, рамкі, стрэлкі і да т.п.), дазваляе зрабіць матэрыял "больш жывым", наглядным і даступным для ўспрымання. Мультымедыйныя тэхналогіі даюць магчымасць захоўваць загадзя прадуманую лагічную структуру і тэмп падачы матэрыялу, што інтэнсіфікуе працэс навучання. Знаходзячыся тварам да навучэнцаў, выкладчыку прасцей "валодаць аўдыторыяй", акцэнтаваць увагу на асобных момантах. Мультымедыйнасць стварае псіхалагічныя ўмовы, якія спрыяюць лепшаму ўспрыманню і запамінанню навучальнага матэрыялу на ўроку.

Распрацаваны і ўкаранёны ў практыку інавацыйны праект на аснове мультымедыйных тэхналогій па навучальнаму прадмету "Правілы дарожнага руху" прадстаўляецца вашай увазе.

Выклад новага матэрыялу прадстаўлены ў выглядзе мультымедыйнай прэзентацыі, якая змяшчае багаты відэаматэрыял, што спрыяе засваенню матэрыялу, стварэнню эмацыянальных вобразаў, якія раскрываюць сутнасць правіл. Нагляднасць, даступнасць, выдзяленне галоўных момантаў новай тэмы, прымяненне апорных сігналаў дазваляе значна павысіць засваяльнасць матэрыялу і цікавасць вучняў да вывучаемай тэмы ўрока.

Навучэнцам прапануецца праца на ўроку з ужываннем працоўнага сшытка. Асаблівасць працоўнага сшытка ў тым, што:

- матэрыял выкладзены ў той жа паслядоўнасці, што і прэзентацыі пры тлумачэнні тэмы ўрока;

- прыведзены прыклады розных дарожных сітуацый, перамалёўваць якія ў сшытак няма неабходнасці;

- навучэнец выконвае заданні, робіць каментарыі непасрэдна ў працоўным сшытку;

- у завяршэнні прапануецца дамашняе заданне.

Дадзеная методыка дазваляе істотна зэканоміць час пры тлумачэнні тэмы ўрока і арганізаваць працу навучэнцаў дома.

Новыя тэхналогіі і метады, якія я імкнуся прымяняць у сваёй працы дапамагаюць не толькі развіць здольнасці навучэнцаў, даць ім пэўны багаж ведаў, але і найперш матываваць на поспех, даць магчымасць навучыцца самастойна думаць і дзейнічаць, быць упэўненым у сваіх сілах.

Пасяджэнне педагагічнага савета 08.06.2022 г., пратакол № 11.



Вынікі здачы ў РЭА ДАІ на 16.06.22

Усяго па спісе Няма 18 гадоў на 01.07.22 Здавалі ў РЭА ДАI Здалі (тэорыя) Здалі (ваджэнне) Не здалі % здачы
252 22 7 9 5 5 4 55
253 26 5 7 3 3 4 43
299 24 4 16 13 13 3 81
300 25 4 15 12 12 3 80
Усяго 97 20 47 33 33 14 64.7

Выкладчык Р.Я. Гашчук

За 2020/2021 навучальны год на пасяджэнні педагагічнага савета, школе станоўчага педагагічнага вопыту быў абагульнены станоўчы педагагічны вопыт работы педагагічных работнікаў і заслуханы творчыя справаздачы:

- куратараў навучальных груп: № 253 Бакшук М.У., № 231 Шыла В.В., № 254 Касперскай В.А. па тэме "Аб развіцці ў вучнёўскай моладзі адказнага стаўлення да здароўя як агульначалавечай і асабiстай каштоўнасці" - снежань 2020 г. (ШППВ);

- куратара Шыла В.В., выхавальнікаў Верэніч В.А., Бруцкую І.Д. для ўдзелу ў адкрытым абласным конкурсе навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыта "Беларусь - мая краіна! Беларусь - мая сям'я", у ХІХ рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці вучнёўскай моладзі, прысвечанай Году народнага адзінства - люты 2021 г. (ШППВ);

- выкладчыка навучальнага прадмета "Дапрызыўная падрыхтоўка" Шыла В.В. па тэме "Ваенна-патрыятычнае выхаванне на ўроках дапрызыўнай падрыхтоўкі і ў пазаўрочнай дзейнасці" для ўдзелу ў рабоце адкрытай навукова-практычнай канферэнцыі педагагічных работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі "Інавацыйныя тэхналогіі ў прафесійнай адукацыі" - май 2021 г. (ШППВ);

- выкладчыка гісторыі Янука А.В. па тэме "Выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу ў адукацыйным працэсе" - май 2021 г. (Педсавет, пратакол № 9 ад 28 мая).