Каляровая схема:

Шрыфт: Міжлітарная адлегласць: Памер шрыфта: Выявы:

Лагатып На галоўную старонку Версія для людзей са слабым зрокам РУС БЕЛ 80 гадоў перамогі Лагатып

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
"СТОЛІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ
АГРАРНЫ КАЛЕДЖ"

Год добраўпарадкавання

Навіны


15/12/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с\г вытворчасці" адбылася сустрэча начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Столінскага РАУС Вячорка С.С. з навучэнцамі 1, 2 і 3 курсаў.


Сустрэча з начальнікам ІСН


13/12/2017


У актавай зале ліцэя выкладчыкам інфарматыкі Васюшка Т.А. была праведзена куратарская гадзіна на тэму "Інтэрнэт". Мэты мерапрыемства: азнаямленне з асноўнымі паняццямі, неабходнымі для працы ў сетцы Інтэрнэт; садзейнічанне выхаванню інфармацыйнай культуры навучэнцаў; спрыянне развіццю лагічнага мыслення, інтэлектуальных уменняў навучэнцаў. На дадзеным мерапрыемстве была прадстаўлена інфармацыя, карысная для Інтэрнэт-карыстальнiка, прадстаўлена тэхналогія бяспечнай працы пры навігацыі па сайтах і па прыёме электроннай пошты. На мерапрыемстве выступіў старшы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Кавалевіч А.В., які нагадаў навучэнцам аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за Інтэрнэт-хуліганства, распаўсюджванне забароненых матэрыялаў, анлайнавае пірацтва.




09/12/2017


У ліцэі прайшоў дзень адкрытых дзвярэй, на правядзенне якога былі запрошаны будучыя выпускнікі школ горада і раёна. Была праведзена прафарыентацыйная работа: азнаямленне з базай ліцэя, майстар-клас па прафесіях: "Электразваршчык на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах"; "Электразваршчык ручной зваркі"; "Муляр", прэзентацыя прафесій: "Электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання"; "Агароднінавод"; "Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці"; "Вадзiцель аўтамабіля катэгорыі "C"; "Кухар".




07/12/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г вытворчасці" для навучэнцаў 1-га, 2-га і 3-га курсаў выкладчыкам Касперскай В.А. была праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму "Разам супраць СНІДу".




30/11/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г вытворчасці" адбыўся агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці "Таленты ліцэя".




28/11/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г вытворчасці" для навучэнцаў групы № 204 майстрам в/н Варапаевым І.Ю. была праведзена адкрытая куратарская гадзіна на тэму "Сямейныя каштоўнасці".


Куратарская гадзіна на тэму Сямейныя каштоўнасці


28/11/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г вытворчасці" для навучэнцаў 1-га і 2-га курсаў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Бакшук М.У. было праведзена мерапрыемства "130 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа".




17/11/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г вытворчасці" адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.




16/11/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г вытворчасці" для навучэнцаў 1-га і 2-га курсаў была праведзена куратарская гадзіна на тэму "Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу".




21/10/2017


У перыяд з 18 па 20 кастрычніка ў ФСК "Аквамарын" былі праведзены абласныя занальныя спаборніцтвы па баскетболе сярод навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі Брэсцкай вобласці (юнакі). Каманда УА "Столінскі ДПЛ СВ" заняла 1-е месца, выйшла ў фінал, у абласных фінальных спаборніцтвах каманда ліцэя заняла 4-е месца.




20/10/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" быў праведзены конкурс вырабаў з прыроднага матэрыялу "Збяры Беларусь у сваім сэрцы". У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы ўсіх груп ліцэя.




19/10/2017


У актавай зале УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" бібліятэкар Верэніч Г.І. правяла адзіны дзень інфармавання на тэму "24 кастрычніка - Дзень ААН" для навучэнцаў 1-га курса і груп ТУ.


Дзень інфармавання на тэму 24 кастрычніка - Дзень ААН


16/10/2017


У інтэрнаце УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" адбыўся вечар, прымеркаваны да Дня Маці. Навучэнцам прадставілі інфармацыю аб гісторыі ўзнікнення свята, а таксама пазнаёмілі з гісторыяй праваслаўнага свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы, якую расказаў памочнік кіраўніка па рабоце з моладдзю Столінскага благачыння Уладзіслаў Нечай. На вечары навучэнцы чыталі вершы, спявалі песні, удзельнічалі ў віктарыне.


Вечар, прымеркаваны да Дня Маці


12/10/2017


У бібліятэцы УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" бібліятэкары Верэніч Г.І. і Кушнер А.П. правялі мерапрыемства ў форме "круглага стала" пад назвай "Мацярынскае сэрца, як сонца", прысвечанае Дню Маці.


Круглы стол Мацярынскае сэрца, як сонца


14/09/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" адбылася сустрэча з першым сакратаром пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" Столінскага раёна Зарубай В.В. На сустрэчу былі запрошаны навучэнцы 1-га курса і груп ТУ.


Сустрэча з першым сакратаром БРСМ


07/09/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г вытворчасці" для навучэнцаў 3-га курса і груп ТУ адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Столінскага райвыканкама па пытаннях ўцягвання навучэнцаў у прафсаюзны рух. На сустрэчы выступілі старшыня райкама прафсаюзаў аграпрамысловага комплексу Лузай Аляксандр Ільіч, старшыня Столінскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Карплюк Міхаіл Захаравіч. Падчас мерапрыемства былі ўручаны ганаровыя граматы і грашовыя ўзнагароды навучэнцам.




05/09/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г вытворчасці" для навучэнцаў 1-га і 2-га курсаў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Бакшук М.У. было праведзена мерапрыемства "Дзень беларускага пісьменства".


Дзень беларускага пісьменства


02/09/2017


У абласным фестывалі-кірмашы "Дажынкі 2017" у конкурсе "Каравай-2017" калектыў УА "Столінскі ДПЛ СВ" заняў 2‑е месца і ўзнагароджаны Дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, у конкурсе "Лепшая кампазіцыя збожжавых культур Жніво-2017" - таксама заняў 2-е месца і ўзнагароджаны Дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама (г. Давід-Гарадок 02.09.2017 г.).



01/09/2017


Для навучэнцаў быў праведзены першы ўрок, прысвечаны Дню ведаў "Навуковая творчасць моладзі сёння - паспяховае развіццё і росквіт Беларусі заўтра".

Асноўная задача першага ўрока - развіццё ў навучэнскай моладзі цікавасці да навуковай, даследчай, праектнай дзейнасці ў ходзе асваення прафесіі як асновы для далейшага самаўдасканалення і самарэалізацыі, фарміравання навуковай граматнасці. Для навучэнцаў 1 курса і груп ТУ першы ўрок правёў выкладчык гісторыі Янук А.В. Мерапрыемства стала імпульсам для ўсёй ідэалагічнай і выхаваўчай працы, накіраванай на фарміраванне грамадзянска-патрыятычных і духоўна-маральных якасцей асобы навучэнцаў, заснаваных на дзяржаўных і агульначалавечых каштоўнасцях, паважлівых і беражлівых адносінах да нацыянальнай культуры, дзяржаўнай ідэалогіі, гістарычных традыцый беларускага народа.


Першы ўрок


01/09/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г вытворчасці" адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года.



15/06/2017


Ва УА "Столінскі ДПЛ СВ" адбылося ўрачыстае адкрыццё (пачатак работы) прыёмнай кампаніі 2017, былі праведзены экскурсіі па ўстанове адукацыі для абітурыентаў і іх бацькоў, дзе наведвальнікам была прадстаўлена інфармацыя пра гісторыю ліцэя, дасягненні, выдатных выпускніках, вучэбна-матэрыяльнай базе ліцэя, а таксама план прыёму на наступны навучальны год.




15/06/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с\г вытворчасці" адбылася сустрэча падпалкоўніка міліцыі Казуля А.П. з навучэнцамі групы № 187 на тэму "Адпачынак павінен быць бяспечным!"




15/06/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с\г вытворчасці" выкладчык Касперская В.А. правяла адзіны дзень інфармавання на тэму "Экалагічныя праблемы" для навучэнцаў 1 і 2 курсаў. Інфармацыю для навучэнцаў прадставіў прадстаўнік Столінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя.



27/05/2017


У рамках работы шостага школьнага дня ўстановай адукацыі "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" была праведзена прома-акцыя пад дэвізам "Ёсць заказ на працоўны клас", якая была арганізавана для выпускнікоў школ горада і раёна. Адкрыў прома-акцыю дырэктар ліцэя Рыгор Антонавіч Казубоўскі, які ў сваім выступленнi звярнуў увагу на важнасць правільнага выбару прафесіі для кожнага выпускніка, расказаў аб прафесіях, па якіх будзе ажыццяўляцца набор на новы навучальны год.

У ходзе правядзення прома-акцыі былі праведзены майстар-класы па спецыяльнасцях "Тэхнічная эксплуатацыя электраабсталявання" (кваліфікацыя "Электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання"), "Тэхналогія зварачных работ" (кваліфікацыі "Электрагазазваршчык" і "Электразваршчык на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах"), "Грамадскае харчаванне" (кваліфікацыя "Кухар"), "Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў" (кваліфікацыя "Вадзiцель аўтамабіля катэгорыі "C") і "Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ" (кваліфікацыя "Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорый "А", "В", "D"), майстар-класы творчых аб'яднанняў "Стужачныя ўзоры" (педагог дадатковай адукацыі, майстар вытворчага навучання Клімовіч Г.А.), "Інкрустацыя саломкай" (педагог дадатковай адукацыі, майстар вытворчага навучання Пашкевіч І.В.).



15/05/2017


Навучэнцы групы № 162 пад кіраўніцтвам куратара Шыла В.В. наведалі Брэсцкую крэпасць.




09/05/2017


Удзел у акцыі "Бяссмертны полк".




09/05/2017


Удзел у мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі.




06/05/2017


Прывядзенне ў парадак тэрыторыі, прылеглай да памятнага знака "Салдатам неабвешчанай вайны".



05/05/2017


Святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі.



05/05/2017


Удзел у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Кветкі Вялікай Перамогі" сумесна з БРСМ. Аўтамотапрабег, прысвечаны 72 гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.




04/05/2017


Адзіны дзень інфармавання "Я з вогненнай вёскі". Прагляд дакументальнага фільма "Брэсцкая крэпасць".




04/05/2017


Акцыя "Кветкі вялікай Перамогі". Віншаванне ветэранаў ВАВ і прыраўнаваных да іх грамадзян, аказанне шэфскай дапамогі.



03/05/2017


Паказальнае выступленне ўдзельнікаў ваенна-патрыятычнага гуртка "Армеец", прысвечанае Дню Перамогі.



29/04/2017


Навядзенне парадку на прылеглай тэрыторыі ва ўрочышчы "Стасіна" Столінскага раёна.


План правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Перамогі

№ п/п Назва мерапрыемства Дата і час правядзення Колькасць навучэнцаў, занятых у мерапрыемстве
1 Акцыя "Кветкі вялікай Перамогі". Віншаванне ветэранаў ВАВ і прыраўнаваных да іх грамадзян, аказанне шэфскай дапамогі Да 06.05.2017 150 навучэнцаў
2 Удзел у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Кветкі Вялікай Перамогі" сумесна з БРСМ. Аўтамотапрабег, прысвечаны 72 гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 05.05.2017, 10:50 40 навучэнцаў
3 Навядзенне парадку на прылеглай тэрыторыі ва ўрочышчы "Стасіна" Столінскага раёна 29.04.2017, 10:00 15 навучэнцаў
4 Адзіны дзень інфармавання "Я з вогненнай вёскі" 04.05.2017, 08:00 138 навучэнцаў
5 Прагляд дакументальнага фільма "Брэсцкая крэпасць" 04.05.2017, 20:00 68 навучэнцаў
6 Удзел у акцыі "Бяссмертны полк" 09.09.2017, 10:30 45 навучэнцаў
7 Удзел у мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі 09.09.2017, 10:30 98 навучэнцаў
8 Прывядзенне ў парадак тэрыторыі, прылеглай да памятнага знака "Салдатам неабвешчанай вайны" 06.05.2017, 16:50 17 навучэнцаў
9 Анкетаванне навучэнцаў "Што я ведаю пра Вялікую Айчынную вайну" 02.02.2017, 08:00 20 навучэнцаў
10 Падрыхтоўка спецвыпуску газеты "Весткі ліцэя", прысвечанага Дню Перамогі 28.04.2017, 09:00 15 навучэнцаў
11 Паказальнае выступленне ўдзельнікаў ваенна-патрыятычнага гуртка "Армеец ", прысвечанае Дню Перамогі 03.03.2017, 16:10 15 навучэнцаў
12 Святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі 05.05.2017, 15:20 20 навучэнцаў
13 Кніжная выстаўка "Дзень Перамогі - свята светлых душ" 05.05.2017-10.05.2017 67 навучэнцаў


28/04/2017


У ІV абласным конкурсе сярод устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, "Калейдаскоп прафесій" у намінацыі "Лепшая агітбрыгада" УА "Столінскі ДПЛ СВ" заняла 1-е месца і ўзнагароджана Дыпломам І ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.




27/04/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с\г вытворчасці" адбылася сустрэча начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Столінскага РАУС Вячорка С.С. з навучэнцамі 1, 2 і 3 курсаў.


Сустрэча з начальнікам ІСН


25/04/2017


Выкладчык Матюх Р.С. правяла адзіную інфармацыйную гадзіну на тэму "Чарнобыльская трагедыя". На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы 1, 2 курсаў.


Інфармацыйная гадзіна на тэму Чарнобыльская трагедыя


19/04/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй. Была праведзена прафарыентацыйная работа: азнаямленне з базай ліцэя; майстар-клас па прафесіях "Электразваршчык на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах", "Электразваршчык ручной зваркі", "Муляр"; прэзентацыя прафесій "Электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання", "Агароднінавод", "Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці", "Вадзiцель аўтамабіля катэгорыі "C", "Кухар".




18/04/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с\г вытворчасці" адбылася сустрэча ўрача-валеолага Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы Рыгора Карчэўскага з навучэнцамі 1 і 2 курсаў.




12/04/2017


Навучэнцы групы № 138 УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с\г вытворчасці" прынялі ўдзел у акцыі "Азелянім нашу планету", арганізаванай ГА "БРСМ".




11/04/2017


Бібліятэкары Столінскай гарадской бібліятэкі правялі для навучэнцаў ліцэя тэматычную лекцыю на тэму "125 гадоў з дня нараджэння М.С. Гумілёва".




28/03/2017


Ва УА "Столінскі ДПЛ СВ" прайшоў вясновы лёгкаатлетычны крос.




25/03/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" была праведзена прафарыентацыйная работа: азнаямленне з базай ліцэя; майстар-клас па прафесіях "Электразваршчык на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах", "Электразваршчык ручной зваркі", "Муляр"; прэзентацыя прафесій "Электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання", "Агароднінавод", "Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці", "Вадзiцель аўтамабіля катэгорыі "C", "Кухар".




24/03/2017


У ХV абласным злёце вынаходнікаў і рацыяналізатараў у конкурсе "Свет адкрыццяў" намінацыя "Будаўніцтва" майстар вытворчага навучання Федаровіч Генадзь Станіслававіч заняў 1-е месца і ўзнагароджаны Дыпломам I ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама; у конкурсе "Свет адкрыццяў" намінацыя "Прыборабудаванне" навучэнец Бандарчук Віктар Аляксандравіч заняў 2-е месца і ўзнагароджаны Дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама; у конкурсе "Агляд вынікаў I этапу" каманда УА "Столінскі ДПЛ СВ" заняла 3-е месца і ўзнагароджана Дыпломам III ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.



23/03/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с\г вытворчасці" адбылася сустрэча капітана міліцыі ўчастковага інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх Сiмончыка С.І. з навучэнцамі 1, 2 і 3 курсаў.


Сустрэча з капітанам міліцыі ўчастковага інспектара ІСН


22/03/2017


Навучэнцы групы № 138 УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с\г вытворчасці" прынялі ўдзел у акцыі "Чысты бераг", арганізаванай ГА "БРСМ".




21/03/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с\г вытворчасці" адбылася сустрэча старшага дзяржаўтаінспектара аддзела ДАІ Столінскага РАУС Апановіча Ю.А. з навучэнцамі 1, 2 і 3 курсаў.


Сустрэча са старшым дзяржаўтаінспектарам аддзела ДАІ


17/03/2017


Майстар в/н Варапаеў А.Н. правёў адкрыты ўрок па вытворчым навучанні (Тэхналогія зварачных работ).




16/03/2017


Конкурс прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў ліцэя па прафесіі "Кухар" праводзіўся 16 сакавіка 2017 г.:

1-е месца - Бруцкая Марыя Васільеўна, гр. № 139;

2-е месца - Лукша Валянціна Уладзіміраўна, гр. № 139;

3-е месца - Бацкалевіч Анастасія Анатольеўна, гр. № 164.

Ідзе падрыхтоўка для ўдзелу ў абласным конкурсе па прафесіі "Кухар", які будзе праводзіцца 28 красавіка 2017 года ў г. Брэсце.



16/03/2017


Конкурс прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў ліцэя па спецыяльнасці "Тэхналогія зварачных работ" праводзіўся 16 сакавіка 2017 г.:

1-е месца - Бруцкі Рувім Дзмітрыевіч, гр. № 182;

2-е месца - Філоновіч Станіслаў Сяргеевіч, гр. № 181;

3-е месца - Котко Уладзімір Мікалаевіч, гр. № 181.




16/03/2017


Выкладчык Верэніч Г.І. правяла адкрытую куратарскую гадзіну на тэму "Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь". На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы 1, 2 курсаў.


Куратарская гадзіна на тэму Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь


15/03/2017


У рамках тыдня прафесійнага майстэрства па прафесіі "Кухар" была праведзена выстаўка "Кандытарскія вырабы".




14/03/2017


Майстар в/н Грэбень Т.Н. правяла адкрытую куратарскую гадзіну на тэму "Здаровае харчаванне". На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы 1, 2, 3 курсаў.




11/03/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" была праведзена прафарыентацыйная работа: азнаямленне з базай ліцэя; майстар-клас па прафесіях "Электразваршчык на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах", "Электразваршчык ручной зваркі", "Муляр"; прэзентацыя прафесій "Электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання", "Агароднінавод", "Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці", "Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі "C", "Кухар".




03/03/2017


Майстар в/н Буян В.М. правяла адкрытае пазаўрочнае мерапрыемства "Давайце пагаворым аб сям'і!". На мерапрыемства быў запрошаны свяшчэннiк айцец Уладзімір.




27/02/2017


У рамках акцыі "Да абароны Айчыны гатоў" адбыўся турнір па мнагабор'i сярод навучэнцаў устаноў адукацыі г. Століна на прызы Столінскага РК ГА "БРСМ". Турнір праходзіў у сценах установы адукацыі "Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж".

1-е месца заняла каманда ўстановы адукацыі "Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж";

2-е месца ў каманды ўстановы адукацыі "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй с\г вытворчасці";

3-е месца заняла каманда ўстановы адукацыі "Столінская дзяржаўная гімназія".




21/02/2017


У рамках правядзення другога этапа пажарна-прафілактычнай акцыі "Бяспека - у кожны дом!" старшы інспектар Столінскага РАНС Аляксандр Сімончык сустрэўся з навучэнцамі УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці". Аляксандр Вячаслававіч давёў да прысутных статыстыку па пажарах на тэрыторыі раёна і вобласці, нагадаў навучэнцам алгарытм дзеянняў у выпадку выяўлення пажару, асноўныя патрабаванні правіл пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, газавага і электраабсталявання.

Для замацавання інфармацыі навучэнцам паказаны фільм "Бяспека - у кожны дом!". Праведзена прэзентацыя мабільнай праграмы "МНС Беларусі: Дапамога побач". Растлумачаны прынцып работы вогнетушыцеля, аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.


Сустрэча са старшым інспектарам РАНС


16/02/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" выкладчыкам Шыла В.В. была праведзена інфармацыйна-музычная кампазіцыя "Гэты боль не суняць... Памяці загінуўшых прысвячаецца...", прысвечаная 28‑й гадавіне вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Рэспублікі Афганістан і Дню абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


Інфармацыйна-музычная кампазіцыя Гэты боль не суняць... Памяці загінулых прысвячаецца...


15/02/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" быў праведзены мітынг, прысвечаны 28‑й гадавіне вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Рэспублікі Афганістан.




15/02/2017


У абласным конкурсе сучаснай лічбавай творчасці "АРТ-ПАРТАЛ" навучэнец УА "Столінскі ДПЛ СВ" Высоцкі Уладзіслаў заняў 3-е месца і быў узнагароджаны Дыпломам III ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама (кіраўнік Янук Андрэй Валяр'янавіч, люты 2017 г.).



11/02/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" была праведзена прафарыентацыйная работа: азнаямленне з базай ліцэя; майстар-клас па прафесіях "Электразваршчык на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах", "Электразваршчык ручной зваркі", "Муляр"; прэзентацыя прафесій "Электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання", "Агароднінавод", "Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці", "Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі "C", "Кухар".




07/02/2017


У абласным аглядзе-конкурсе мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў "АРТ-ВАКАЦЫІ" Народны ансамбль народнай песні "Верасок" заняў 3-е месца і быў узнагароджаны Дыпломам III ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама (кіраўнік Валянціна Сень, люты 2017 г.).



04/02/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" была праведзена прафарыентацыйная работа: азнаямленне з базай ліцэя; майстар-клас па прафесіях "Электразваршчык на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах", "Электразваршчык ручной зваркі", "Муляр"; прэзентацыя прафесій "Электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання", "Агароднінавод", "Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці", "Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі "C", "Кухар".




02/02/2017


У рамках урачыстага мерапрыемства, прысвечанага ўступленню ў шэрагі ГА "БРСМ" новага актыву, былі падведзены вынікі працы Столінскага раённага штаба студэнцкіх атрадаў за 2016 год, а таксама ўшаноўванне прызёраў і пераможцаў раённага этапу конкурсу "Працоўны семестр 2016".

У намінацыі "Лепшы штаб студэнцкіх атрадаў" перамогу атрымаў штаб студэнцкіх атрадаў установы адукацыі "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці".


Конкурс Працоўны семестр 2016


28/01/2017


Ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" была праведзена прафарыентацыйная работа: азнаямленне з базай ліцэя; майстар-клас па прафесіях "Электразваршчык на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах", "Электразваршчык ручной зваркі", "Муляр"; прэзентацыя прафесій "Электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання", "Агароднінавод", "Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці", "Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі "C", "Кухар".




27/01/2017


У рамках тыдня гуманітарных вучэбных прадметаў ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" выкладчыкам рускай мовы і літаратуры Бажко В.І. быў праведзены адкрыты ўрок у групе № 162 на тэму "Лірыка С. Есеніна".




26/01/2017


У рамках тыдня гуманітарных вучэбных прадметаў ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Бакшук М.У. было праведзена пазаўрочнае мерапрыемства па навучальнаму прадмету "Беларуская літаратура". Тэма пазаўрочнага мерапрыемства: "Без Радзімы няма пісьменніка". Выкладчык прадставіла інфармацыю аб жыцці і творчасці беларускага пісьменніка, сцэнарыста і драматурга Георгія Марчука, які святкуе 70-годдзе. Былі запрошаны навучэнцы I-га і II-га курсаў. Асноўная мэта пазаўрочнага мерапрыемства: спрыянне развіццю цікавасці да гісторыі сваёй Радзімы, паважліваму стаўленню да нацыянальнай культуры, дзяржаўнай ідэалогіі.



26/01/2017


У рамках тыдня гуманітарных вучэбных прадметаў ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" выкладчыкам гісторыі Януком А.В. было праведзена пазаўрочнае мерапрыемства па вучэбным прадмеце "Гісторыя Беларусi" у форме віктарыны. Былі запрошаны навучэнцы I-га і II-га курсаў. Асноўная мэта пазаўрочнага мерапрыемства: спрыянне развіццю цікавасці да гісторыі сваёй Радзімы, паважлівым стаўленні да нацыянальнай культуры, дзяржаўнай ідэалогіі.



25/01/2017


У рамках тыдня гуманітарных вучэбных прадметаў ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" выкладчыкам англійскай мовы і інфарматыкі Васюшка Т.А. быў праведзены адкрыты ўрок у групе № 162 на тэму "At the Hotels". Урок распрацаваны з мэтай спрыяння развіцця ў навучэнцаў камунікатыўных навыкаў, навыкаў успрымання і разумення англiйскай гаворкі на слых; фарміравання лексічных, удасканаленню граматычных ведаў па тэме "Турызм".


Адкрыты ўрок на тэму At the Hotels


24/01/2017


У рамках тыдня гуманітарных вучэбных прадметаў ва УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" выкладчыкам англійскай мовы і інфарматыкі Васюшка Т.А. было праведзена пазаўрочнае мерапрыемства па навучальным прадмеце "Замежная мова (англійская)" па тэме "Англійская мова - мова міжнародных адносін". Былі запрошаны навучэнцы I-га і II-га курсаў. Асноўная мэта пазаўрочнага мерапрыемства: спрыянне развіццю цікавасці да навучальнага прадмета "Англійская мова". Канферэнцыя, як форма правядзення заняткаў, шырока выкарыстоўваецца ў вучэбна-выхаваўчай рабоце.

У рамках дадзенага пазаўрочнага мерапрыемства адбылося азнаямленне навучэнцаў з вядомымі паліглотамі свету, тлумачэнне важнасці ведання англійскай мовы ў сучасным свеце, азнаямленне з парадамі па хуткім вывучэнні новых лексічных адзінак. У працэсе гэтага мерапрыемства навучэнцы прагледзелі відэасюжэт "10 прычын для вывучэння англійскай мовы". Удзельнікі канферэнцыі выступілі з дакладамі "Чаму сёння англійская мова з'яўляецца міжнароднай", "Англійская як універсальная міжнародная мова", "Англійская - мова стагоддзя інфармацыі", "Міжнародны бізнэс", "Сродкі масавай інфармацыі і транспарт", "Дыпламатыя", "Вядомыя паліглоты". Пасля праведзенай матывацыйнай работы выкладчык прапанаваў навучэнцам пачаць вывучэнне англійскай мовы прама зараз, выкарыстоўваючы парады (лайфхакі) паліглотаў "70 000 слоў за 5 хвілін".




06/01/2017


Напярэдадні Калядных свят з 4 па 6 студзеня 2017 года на спартыўнай базе УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" праводзілася 2-ая абласная спартакіяда сярод выкладчыкаў і кіраўнікоў фізічнага выхавання сістэмы прафесійнай адукацыі на чале з дырэктарам Брэсцкага абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Сачанюком Аляксандрам Уладзіміравічам і яго намеснікам Шпарла Паўлам Мікалаевічам.

Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці прымаў гасцей з уласцівай яму ветлівасцю і гасціннасцю. Урачыста адкрыў абласную спартакіяду дырэктар ліцэя Казубоўскі Рыгор Антановіч, які расказаў аб прафесіях, па якіх вядзецца навучанне ў ліцэі, матэрыяльна-тэхнічнай базе, дасягненнях педагагічнага калектыву і навучэнцаў, аб планах на будучыню. Працягнулі выступленне намеснік дырэктара па ВВР Комік М.Г. і галоўны суддзя спаборніцтваў Мірановіч Аляксандр Аляксеевіч. Яны азнаёмілі ўсіх прысутных з праграмай спаборніцтваў на ўвесь перыяд спартакіяды, з крытэрыямі судзейства. Усе каманды былі разбіты па рэгіёнах. У Пінскі рэгіён увайшлі каманды ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі г. Пінска, г. Століна, г. Івацэвічы, г. Лунінца. У Брэсцкі рэгіён увайшлі каманды ўстаноў адукацыі г. Брэста, г. Кобрына, г. Высокае, г. Маларыта. У Баранавіцкі рэгіён увайшлі каманды ўстаноў адукацыі г. Баранавічы, г. Ганцавічы, г. Драгічына, д. Новая Мыш.

Так, праграма першага дня спаборніцтваў была разбіта па наступных відах спорту: настольны тэніс 3 чалавека, валейбол - 9 чалавек, більярд - 2 чалавека, эстафета плавання - 6 чалавек. Праграма другога дня спаборніцтваў складалася з наступных відаў спорту: стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, дартс, шашкі, шахматы. На трэці дзень спаборніцтваў былі падведзены вынікі, узнагароджаны пераможцы. Усе спартыўныя мерапрыемствы праводзіліся на базе ФСК "Аквамарын" і УА "Столінскі ДПЛ СВ".

Другая спартакіяда выкладчыкаў і кіраўнікоў фізічнага выхавання прайшла на высокім прафесійным узроўні, у выніку першае каманднае месца было прысуджана Пінскаму рэгіёну, які заваяваў 5 першых, 2 другіх, 1 трэцяе месца; другое месца заваяваў Брэсцкі рэгіён; трэцяе - Баранавіцкі. Камандам пераможцаў і ўдзельнікам абласной спартакіяды былі ўручаны кубкі, дыпломы, граматы і спартыўны інвентар.

Спартакіяда прайшла ў цёплым сяброўскім становішчы. Словы падзякі, выказаныя ўдзельнікамі пасля яе завяршэння могуць служыць пацвярджэннем таго, што мэты мерапрыемства былі дасягнуты.