Каляровая схема:

Шрыфт: Міжлітарная адлегласць: Памер шрыфта: Выявы:

Лагатып На галоўную старонку Версія для людзей са слабым зрокам РУС БЕЛ 80 гадоў перамогі Лагатып

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
"СТОЛІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ
АГРАРНЫ КАЛЕДЖ"

Год добраўпарадкавання

Лета 2025

Бяспека на водных аб'ектах у летні перыяд года


Што за летні адпачынак без купання? Туга, ды і толькі. Асабліва калі сонейка прыпякае, прахалодная вада сажалкі, рэчкі ці азёры так і вабіць, так і запрашае акунуцца.

Акунуцца і паплаваць - гэта добра, нават карысна. Але дробязі, аб якіх і дзеці, і дарослыя часцяком забываюць, могуць сапсаваць усё задавальненне.

Сумная статыстыка сведчыць, што кожны год вада забірае мноства чалавечых жыццяў. Знаходжанне на вадзе не небяспечна толькі тым, хто ўмее плаваць. Вось чаму першай умовай бяспечнага адпачынку на вадзе з'яўляецца ўменне плаваць.

Чалавек, які добра ўмее плаваць, адчувае сябе на вадзе ўпэўнена і спакойна, а ў выпадку неабходнасці можа смела дапамагчы таварышу, які трапіў у бяду. Нажаль, адпачынак на вадзе не заўсёды абыходзіцца без няшчасных выпадкаў.

Асноўнымі прычынамі гібелі на вадзе з'яўляюцца:

1. Няўменне плаваць;

2. Ужыванне спіртнога;

3. Пакіданне дзяцей без нагляду;

4. Парушэнне правіл бяспекі на вадзе.

Калі дарослыя гінуць у асноўным па сваёй халатнасці, то гібель дзяцей, як правіла, на сумленні іх бацькоў. Статыстыка сведчыць, што сярод тапельцаў каля чвэрці складаюць дзеці да 16 гадоў.

Няшчасныя выпадкі адбываюцца не толькі з прычыны парушэння правілаў паводзін на вадзе, але і з-за купання ў неабсталяваных вадаёмах, аварый плаўсродкаў. У апошнія гады вялікую папулярнасць набыў падводны спорт і ныранне ў масцы. Купіўшы дыхальную трубку, маску і ласты, некаторыя лічаць, што яны гатовы асвойваць падводную стыхію. Аднак няўменне абыходзiцца з рыштункам і свавольства нярэдка аканчваецца гiбеллю. Не ўсе ведаюць, што пры працяглым знаходжанні пад вадой, не маючы магчымасці аднавіць запас кіслароду ў арганізме, чалавек можа страціць прытомнасць і загінуць. Таму невыкананне правіл паводзін на вадзе падчас купання і катання на лодках прыводзіць да няшчасных выпадкаў.

Трэба заўсёды памятаць, што купацца бяспечна толькі на добраўпарадкаваных пляжах, дзе ўсе небяспечныя месцы абазначаны адпаведнымі знакамі, а адпачынак на вадзе ахоўваюць працаўнікі выратавальных станцый ці пастоў.

Купаючыся, не варта заплываць за буйкі, якія паказваюць мяжу заплыву, бо далей могуць быць ямы, месцы з моцным цячэннем, рух катэраў, гідрацыклаў, лодак.

Некаторыя, купаючыся, заплываюць за знакі забароны, усплываюць на хвалі, якія ідуць ад катэраў, гідрацыклаў, лодак. Гэтага ні ў якім разе рабіць нельга - можна патрапіць пад лопасці вiнта і паплаціцца сваім жыццём.

Нямала бывае выпадкаў, калі асобныя таварышы, бравіруючы сваім майстэрствам, адплываюць далёка ад берага, купаюцца у забароненых раёнах, скачуць у ваду ў незнаёмых месцах.

Адплыўшы далёка можна не разлічыць сваіх сіл, таму, адчуўшы стомленасць, не губляйцеся і не імкнецеся хутчэй даплысці да берага. Варта адпачыць на вадзе, перавярнуўшыся на спіну і падтрымліваючы сябе на вадзе лёгкімі рухамі рук і ног.

Калі патрапілі ў вір, набярыце пабольш паветра ў лёгкія, акунiцеся ў ваду і, зрабіўшы моцны рывок у бок, усплывіце.

Калі захапіла цячэннем, не спрабуйце з ім змагацца. Плывіце ўніз па цячэнню, паступова, пад невялікім вуглом набліжайцеся да берага.

Калі няма паблізу абсталяванага пляжу, трэба абраць бяспечнае месца для купання з цвёрдым пяшчаным, не засмечаным дном, паступовым ухілам.

Ніколі не скачыце ў ваду ў месцах, не абсталяваных спецыяльна: можна стукнуцца галавой аб дно, камень ці іншы прадмет, лёгка страціць прытомнасць, нанесці сабе траўму і загінуць.

У вадаёмах з вялікай колькасцю водарасцей імкніцеся плыць у самай паверхні вады, не кранаючы раслін і не робячы рэзкіх рухаў. Калі ж рукі ці ногі заблыталіся ў сцёблах, зрабіце прыпынак прыняўшы становішча "паплавок" і вызваліцеся ад іх.

Не плавайце на надзіманых матрацах, аўтамабільных камерах і надзіманых падушках. Вецер ці цячэнне могуць аднесці іх далёка ад берага, а хваля захіснуць. Калі з іх выйдзе паветра, яны страцяць плавучасць.

Калі праводзіцца масавае купанне дзяцей, то задача дарослых (інструктара па плаванні, бацькоў, педагогаў і іншых) перш чым пачаць купанне, пералічыць прыбыўшых на пляж дзяцей. Дзецям, якія не ўмеюць плаваць, дазваляецца ўваходзіць у ваду толькі па пояс. Пасля купання дзяцей зноў пералічваюць. На час купання дзяцей абавязкова павінны прызначацца дзяжурныя плыўцы-выратавальнікі, якія забяспечваюць стараннае назіранне за дзецьмі, а ў выпадку неабходнасці і аказанне неадкладнай дапамогі.

Для многіх грамадзян купанне і прагулкі на вяслярных судах з'яўляецца ўлюбёным відам адпачынку на вадзе. Але і катанне на водах, як і купанне, можа прывесці да цяжкіх наступстваў, калі не ведаць ці грэбаваць простымі, але важнымі правіламі.

Перш чым сесці на лодку, трэба старанна агледзець яе і пераканацца ў яе спраўнасці, а таксама наяўнасці на ёй уключын, вёслаў і чарпака для адлівання вады. У лодцы абавязкова павінны быць выратавальны круг і выратавальныя жылеты па колькасці пасажыраў.

На шлюпцы (лодцы) ёсць надпіс аб колькасці пасажыраў, якую можна на яе прыняць. Таму нельга перагружаць лодку звыш нормы, нельга таксама саджаць у лодку малалетніх дзяцей без дарослых. Забараняецца катацца на лодцы і пры вялікай хвалі.

Асабліва трэба быць уважлівым падчас руху лодкі, не парушаць правіл руху на рэках і вадаёмах дадзенай мясцовасці, указаных у пастановах гарадскіх або выканаўчых раённых камітэтаў.

Меры бяспекі пры купанні:

- Купацца лепш раніцай ці ўвечар, калі сонца грэе, але няма небяспекі перагрэву.

- Тэмпература вады павінна быць не ніжэй за 17-19 °C; знаходзіцца ў вадзе рэкамендуецца не больш за 20 хвілін; прычым, час знаходжання ў вадзе павінен павялічвацца паступова на 3-5 хвілін.

- Лепш купацца некалькі разоў па 15-20 хвілін, пры пераахаладжэнні могуць узнікнуць сутарагi, адбудзецца спыненне дыхання і страта прытомнасці.

- Не варта ўваходзіць ці скакаць у ваду пасля працяглага знаходжання на сонцы, бо пры астуджэнні ў вадзе надыходзіць скарачэнне мышц, што прыводзiць да спынення сэрца.

- Нельга ўваходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап'янення, бо спіртное блакiруе сасудазвужальны і сасудапашыральны цэнтр галаўнога мозгу.

- Не дазваляецца ныраць з мастоў, прычалаў, прыстаняў, падплываць да блізка праходзячых лодак, катэраў і судоў.




Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час


Банер Працаўладкаванне моладзі

Сайт Дзяржаўнай службы занятасці.


Постэр Калі не церпіцца папрацаваць







Студатрадаўскі рух


БРСМ: Праца - файная!


Эмблема белорусских студенческих отрядов Столінскі раённы штаб студэнцкіх атрадаў запрашае ўсіх жадаючых запісацца ў #студатрад! У рамках акцыі "#выбіраемстудатрад!" актывісты дапамогуць вам запоўніць анкеты на працаўладкаванне, раскажуць пра існуючыя напрамкі ў студатрадаўскім руху і пазнаёмяць з іх спецыфікай і наяўнымі вакансіямі. Інфармацыю аб жыцці і дзейнасці студэнцкіх атрадаў можна знайсці:

- на афіцыйным інтэрнэт-партале "Беларускія студэнцкія атрады"

- чат-бот (@BSOBYbot) па працаўладкаванні ў тэлеграм-канале "Студатрады Беларусі".


ПЕРАВАГІ ПРАЦАЎЛАДКАВАННЯ праз штаб працоўных спраў БРСМ:

  • Бясплатнае праходжанне медыцынскага агляду;
  • Садзейнічанне штаба ў паскораным (без чэргаў) праходжанні медыцынскага агляду;
  • Кантроль за выкананнем правоў працуючых студэнтаў;
  • Толькі афіцыйнае працаўладкаванне;
  • Павелічэнне заработнай платы (за кошт вызвалення работніка студэнцкага атрада ад выплаты падаходнага падатку);
  • Фінансаванне дзейнасці для вольнага часу ў студатрадах.

Метка-гвоздик Запіс у студэнцкія атрады ажыццяўляецца па наступных напрамках:

  • Метка-галкаБудаўнічыя атрады
  • Метка-галкаВытворчыя атрады
  • Метка-галкаСельскагаспадарчыя атрады
  • Метка-галкаЭкалагічныя атрады

За дадатковай інфармацыяй звяртацца ў Столінскі РК ГА "БРСМ" 2 21 73; 2 21 47.


Праца ў студэнцкіх атрадах Постэр