Каляровая схема:

Шрыфт: Міжлітарная адлегласць: Памер шрыфта: Выявы:

Лагатып На галоўную старонку Версія для людзей са слабым зрокам РУС БЕЛ 80 гадоў перамогі Лагатып

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
"СТОЛІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ
АГРАРНЫ КАЛЕДЖ"

Год добраўпарадкавання

Навіны


18/06/2015


У II этапе абласнога конкурсу "Лепшы педагагічны работнік 2015 года у сістэме прафесійнай адукацыі" у намінацыі "Лепшы майстар вытворчага навучання" майстар в\н Буян Ф.У. заняў 2-е месца і ўзнагароджаны Дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.




15/06/2015


У абласным аглядзе тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі УА "Столінскі ДПЛ СВ" у намінацыі "Прыборабудаванне і электроніка" заняла 1‑е месца і ўзнагароджана Дыпломам I ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за распрацоўку і выраб прылады для выпайвання інтэгральных мікрасхем (Клімовіч Н.І.); у намінацыі "Сродкі навучання" заняла 2-е месца і ўзнагароджана Дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за распрацоўку і выраб прыбораў сістэмы сiлкавання бензінавага рухавіка (Зубок Я.І.); у намінацыі "Прыборабудаванне і электроніка" заняла 3-е месца і ўзнагароджана Дыпломам III ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за распрацоўку і выраб універсальнай зараднай прылады са светадыёдным пробнікам-індыкатарам і ліхтаром, пераўтваральніка напругі 12\220 пастаяннага току (Мароз I.I., Клімовіч Н.І.); у намінацыі "Дэкаратыўная пластыка" заняла 1-е месца і ўзнагароджана Дыпломам I ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за выраб дэкаратыўных вырабаў "Вавёрка", "Букет" (Мацюх Р.С.); у намінацыі "Дэкаратыўныя вырабы з металу" заняла 2-е месца і ўзнагароджана Дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за выраб набору для каміна, дэкаратыўных падставак пад кветкі (Федаровіч Г.С., Зінчук А.В.); у намінацыі "Дэкаратыўныя вырабы з саломкі" заняла 2-е месца і ўзнагароджана Дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за выраб "Кнігі-сувенір", кампазіцыі "Кветачніца" у тэхніцы "Інкрустацыя саломкай" (Пашкевіч І.В.); у намінацыі "Кулінарнае мастацтва" заняла 3‑е месца і ўзнагароджана Дыпломам III ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за выраб пано "На плантацыі", кампазіцыі "Кафейная кветка" (Петравец Ж.В.).



09/06/2015


На базе УА "Столінскі ДПЛ СВ" сфарміраваны пункт прыёму асабiстага саставу. Прайшлі практычныя заняткі з разлікам пункта прыёму асабiстага саставу.




05/06/2015


У рэспубліканскім конкурсе інфармацыйна-метадычных распрацовак культурна-дасугавых мерапрыемстваў "Крэон" педагог дадатковай адукацыі Багуцкая Л.П. заняла 3-е месца і ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.



03/06/2015


У абласным конкурсе навучальных кабінетаў па прадметах гуманітарнага цыклу "Беларуская мова і літаратура", "Руская мова і літаратура", "Гісторыя" навучальны кабінет па навучальнаму прадмету "Гісторыя" заняў 2-е месца і ўзнагароджаны Дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, заг. кабінетам Заянчкоўская М.А.



22/05/2015


У ХІ абласной алімпіядзе па прававых ведах навучэнец Шыла Іван Іванавіч заняў 3-е месца і ўзнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.



21/05/2015


Ва УА "Столінскі ДПЛ СВ" прайшла прома-акцыя "Ёсць заказ на працоўны клас!" Мэта прома-акцыі: фарміраванне ў навучэнскай моладзі арыентацыі на працоўную дзейнасць, як сродак развіцця і самарэалізацыі духоўных і фізічных патрэб, павышэнне прафесійнай і сацыяльнай актыўнасці навучэнцаў у прафесійным самавызначэнні пры выхадзе на рынак працы. Былі запрошаны абітурыенты са школ раёна і ўсе ахвочыя. Адкрыццё акцыі пачалося з уступнага словы дырэктара ліцэя Казубоўскага Р.А. Падчас правядзення акцыі адбылася экскурсія па вучэбна-матэрыяльнай базе ліцэя, машынна-трактарнаму парку з дэманстрацыяй работы тэхнікі, арганізавана дэгустацыя выпечкі, якую падрыхтавалі навучэнцы, што навучаюцца па спецыяльнасці "Грамадскае харчаванне". Таксама была прадстаўлена невялікая канцэртная праграма, у якой прынялі ўдзел навучэнцы ліцэя.

Госці маглі пазнаёміцца са спецыяльнасцямі, па якіх вядзецца навучанне ў ліцэі. Майстры в/н і навучэнцы ліцэя паказалі майстар-клас.

Таксама выкладчыкі і майстры в/н правялі экскурсіі па навучальных кабінетах і майстэрнях, інтэрнаце і пазнаёмілі рабят з музеем ліцэя, дзе прадстаўлены працы таленавітых навучэнцаў ліцэя.

Жадаючыя маглі паспрабаваць сябе ў ролі вадзіцеля розных транспартных сродкаў.




10/05/2015


Навучэнцы і работнікі ліцэя прынялі ўдзел ва ўрачыстым шэсці, прысвечаным святкаванню Дня Герба і Сцяга Рэспублікі Беларусь.




09/05/2015


Навучэнцы і работнікі ліцэя прынялі ўдзел ва ўрачыстым шэсці, прысвечаным святкаванню Дня Перамогі.




07/05/2015


На базе УА "Столінскі ДПЛ СВ" адбылося выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх.




06/05/2015


У абласным завочным конкурсе камп'ютарных прэзентацый па замежных мовах "Гісторыя маёй прафесіі" выкладчык нямецкай мовы Салман Святлана Уладзіміраўна заняла 1-е месца сярод выкладчыкаў нямецкай мовы і ўзнагароджана Дыпломам I ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, выкладчык англійскай мовы Васюшко Таццяна Анатольеўна заняла 3-е месца сярод выкладчыкаў англійскай мовы і ўзнагароджана Дыпломам III ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.



05/05/2015


У абласным адкрытым конкурсе прафесійнага майстэрства навучэнцаў і майстроў вытворчага навучання па спецыяльнасці "Тэхналогія зварачных работ" у намінацыі "Механічная зварка ў сумесях актыўных газаў" майстар вытворчага навучання Матвейчук Ігар Мікалаевіч УА "Столінскі ДПЛ СВ" заняў 3-е месца і ўзнагароджаны Дыпломам III ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Дыпломам Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу за ўдзел у абласным конкурсе.




29/04/2015


У інтэрнаце ліцэя службай МНС былі праведзены вучэнні з мэтай азнаямлення навучэнцаў з планам і правіламі эвакуацыі ў выпадку пажару.




24/04/2015


Адбылася лінейка, прысвечаная памяці пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС.




23/04/2015


У абласным конкурсе прафесійнага майстэрства навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі па прафесіі "Муляр" навучэнец УА "Столінскі ДПЛ СВ" Мароз Данііл заняў 3-е месца і ўзнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.




13/04/2015


З 20.04.2015 па 24.04.2015 ва УА "Столінскі ДПЛ СВ" будзе праведзены тыдзень экалогіі і краязнаўства.


План правядзення тыдня

№ п/п Мерапрыемства Дата правядзення Удзельнікі Адказныя
1 Адкрыццё тыдня экалогіі і краязнаўства 20.04.2015 Касперская В.А., Новiк Т.В.
2 Экскурсія ў Манькавіцкі парк з мэтай азнаямлення з рэдкімі відамі расліннасці 20.04.2015, па аб'яве Навучэнцы груп № 139, № 115, № 119 Касперская В.А.
3 Куратарская гадзіна "Экалогія душы" 21.04.2015 Навучэнцы груп I і II курсаў Новiк Т.В.
4 Конкурс плакатаў і малюнкаў на тэму "Дзень Зямлі" 20.04.2015-24.04.2015 Навучэнцы груп III курса і ТУ Касперская В.А., кіраўніцтва груп
5 Адзіны дзень інфармавання "Чарнобыль-зона адчужэння" 23.04.2015 Навучэнцы груп I і II курсаў Касперская В.А.
6 Выстава мастацкай і навуковай літаратуры 24.04.2015 Агітбрыгада "Аднагодак" Новiк Т.В.
7 Падвядзенне вынікаў тыдня экалогіі і краязнаўства 24.04.2015 м/к агульнаадукацыйных дысцыплін

Тыдзень экалогіі і краязнаўства


07/04/2015


Ва ўстанове адукацыі былі праведзены мерапрыемствы ў рамках Сусветнага дня здароўя. У 2015 годзе тэма Сусветнага дня здароўя - "Бяспека харчовых прадуктаў". УА "Столінскі ДПЛ СВ" падтрымаў ініцыятыву Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і прыняў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў у рамках Сусветнага дня здароўя.




12/03/2015


У ХIV абласным злёце вынаходнікаў і рацыяналізатараў намеснік дырэктара па ВВР Савашынскі Уладзімір Пятровіч заняў 2-е месца ў конкурсе "Лепшы вучэбна-наглядны дапаможнік" і ўзнагароджаны Дыпломам II ступені ДУ "Дом навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі Брэсцкай вобласці", а навучэнец УА "Столінскі ДПЛ СВ" Царык Вадзім Генадзьевіч заняў 1-е месца ў конкурсе "Свет адкрыццяў" намінацыя "Прыборабудаванне" і ўзнагароджаны Дыпломам I ступені ДУ "Дом навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі Брэсцкай вобласці", каманда УА "Столінскі ДПЛ СВ" заняла 3-е месца ў конкурсе "Агляд вынікаў I этапу" і ўзнагароджана Дыпломам III ступені ДУ "Дом навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі Брэсцкай вобласці".



10/03/2015


У інтэрнаце ліцэя прайшла конкурсна-забаўляльная праграма, прысвечаная дню 8 сакавіка. Асноўныя мэты правядзення мерапрыемства: палепшыць культуру зносін паміж юнакамі і дзяўчатамі; засвоіць прынцыпы павагі, даверу, такту; стымуляваць творчую дзейнасць навучэнцаў.

У праграме бралі ўдзел навучэнцы Дранец Юлія, Саўлук Алена, Маiсеева Анастасія. Дзяўчыны ў конкурсах праявілі свае творчыя здольнасці, навыкі прыгатавання салатаў, уменне падаць прыгожую страву, веды кулінарыі і іншыя.

Асноўнымі конкурсамі былі: "Прадстаўленне ўдзельніц "Міс інтэрнат", "Самая артыстычная", "Мадэльер", "Цырульнік", "Жаночая логіка", "Спакусніца", "Знаток кулінарыі", "Уборка дома".

Пераможцай конкурсу "Міс інтэрнат" стала Маiсеева Анастасія. Віцэ-міс інтэрната стала Саўлук Алена. Міс зачараванне - Дранец Юлія.




23/02/2015


У актавай зале УА "Столінскі ДПЛ СВ" адбыўся вечар, прысвечаны Дню абаронцы Айчыны і вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Рэспублікі Афганістан "Гонар і мужнасць!".




21/02/2015


З 16.02.2015 па 20.02.2015 ва УА "Столінскі ДПЛ СВ" быў праведзены тыдзень ваенна-патрыятычнага і інтэрнацыянальнага выхавання.


План правядзення тыдня

№ п/п Назва мерапрыемства Адказны Дата, час і месца правядзення Удзельнікі
1 Выстаўка мастацкіх выданняў да Дня абаронцы Айчыны, Дня інтэрнацыяналіста Новiк Т.В. 15.02-23.02 бібліятэка Навучэнцы ўсіх курсаў
2 Куратарскія гадзіны, прысвечаныя Дню абаронцы Айчыны і 26-й гадавіне вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Рэспублікі Афганістан Куратары, майстры в/н 17.02, 08.00-08.30, навучальныя кабінеты Навучэнцы ўсіх курсаў
3 Даследаванне аповесці А. Сідарэнка "Афганская шкатулка" Выхавальнікі інтэрната 19.02, 18.00, інтэрнат Навучэнцы ліцэя, што пражываюць у інтэрнаце
4 Адзіная інфармацыйная гадзіна "Армія народа. Выбар мадэлі"

Паказальныя выступленні ваенна-патрыятычнага гуртка "Армеец"
Шыла В.В. 19.02, 08.00-08.30, спартыўная зала Навучэнцы ўсіх курсаў
5 Конкурс плакатаў, прысвечаны Дню абаронцы Айчыны Нечай Л.А. 16.02-20.02 1-3 курс, групы ТУ
6 Акцыя "Ветэран жыве побач". Віншаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з Днём абаронцы Айчыны Куратары, майстры в/н На працягу тыдня 1,2 курс
7 Вечар, прысвечаны Дню абаронцы Айчыны і вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Рэспублікі Афганістан, "Гонар і мужнасць!" Шыла В.В., Нечай Л.А. 19.02, 15.00, актавая зала 1,2,3 курс, групы ТУ
8 Удзел у мітынгу, прысвечаным памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Куратары, майстры в/н Па аб'яве 1,2,3 курс, групы ТУ
9 Экскурсія ў в/ч 1235 Шыла В.В. Па плане камандавання
в/ч 1235
Група № 118


19/02/2015


Ва УА "Столінскі ДПЛ СВ" адбылася сустрэча навучэнцаў 1-3 курсаў з начальнікам упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Брэсцкага аблвыканкама падпалкоўнікам міліцыі Мельнікам А.Д. і старэйшым оперупаўнаважаным групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Столінскага РАУС Дульскім В.М.

Начальнік УНіСГЛ УУС Брэсцкага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі А.Д. Мельнік падрабязна азнаёміў навучэнцаў з важнымі аспектамі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2014 года № 6 "Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў". Пры давядзенні дадзенай інфармацыі Аляксандр Дзмітрыевіч акцэнтаваў увагу на зніжэнне мінімальнага ўзросту з 16 да 14 гадоў прыцягнення да крымінальнай адказнасці за збыт наркатычных сродкаў, штрафы за ўжыванне наркатычных сродкаў, спрашчэнне працэдуры дапаўнення пераліку наркатычных рэчываў забароненых да абароту, кантроль за прадаўцамі наркотыкаў праз Інтэрнэт і Адзіную сістэмы ўліку наркаманаў, статыстычныя дадзеныя па рэспубліцы і раёне. Мельнік А.Д. і Дульскі В.М. далі поўныя адказы на пытанні, што цікавяць навучэнцаў ліцэя.

Дырэктар УА "Столінскі ДПЛ СВ" абагульнiў сустрэчу, нагадаўшы навучэнцам аб сур'ёзнасці праблемы наркаманіі ў сучасным грамадстве, аб важнасці ўсведамлення сапраўдных каштоўнасцяў жыцця, а таксама заклікаў навучэнцаў весці здаровы лад жыцця.


Сустрэча з прадстаўнікамі Упраўлення па наркакантролі


15/02/2015


Традыцыйны мітынг-рэквіем з ускладаннем кветак да памятнага знака "Салдатам неабвешчанай вайны" адбыўся ў г. Столін напярэдадні Дня воіна-інтэрнацыяналіста 14 лютага. На мітынг сабраліся воіны-інтэрнацыяналісты з усёй Століншчыны, кіраўніцтва раёна, гараджане. Усклалі вянкі, а таксама хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых у Афганістане. У мітынгу прынялі ўдзел педагогі і навучэнцы УА "Столінскі ДПЛ СВ".




15/02/2015


У абласным конкурсе інфармацыйна-метадычных распрацовак культурна-дасугавых мерапрыемстваў "Крэон" педагог дадатковай адукацыі Багуцкая Л.П. узнагароджана Дыпломам I ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ДУ "Дом навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі Брэсцкай вобласці".



14/02/2015


Ва УА "Столінскі ДПЛ СВ" у перыяд з 09.02.2015 г. па 13.02.2015 г. былі праведзены мерапрыемствы ў рамках акцыі "Афганістан, ты наша памяць і боль", прысвечаныя 26-й гадавіне вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з рэспублікі Афганістан.


План мерапрыемстваў

№ п/п Назва мерапрыемства Адказны выканаўца Дата, час і месца правядзення Задзейнічаныя навучэнцы
1 Віншаванне воінаў-інтэрнацыяналістаў Куратары, майстры в/н На працягу тыдня 1,2 курсы
2 Аказанне шэфскай дапамогі воінам-інтэрнацыяналістам Куратары, майстры На працягу тыдня 1,2 курсы
3 Прывядзенне ў парадак тэрыторыі, прылеглай да памятнага знака "Салдатам неабвешчанай вайны" Майстар в/н адказнай групы 12.02.2015 Навучэнцы адказнай групы
4 Куратарскія гадзіны "Афганістан, ты наша памяць і боль" Куратары 24.02.15, навучальныя кабінеты Групы ТУ
5 Інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя 26-й гадавіне вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з рэспублікі Афганістан Куратары 26.02.15, навучальныя кабінеты 1-3 курсы


14/01/2015


У заключным этапе Рэспубліканскага агляду тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, праведзенага ў 2014 годзе, УА "Столінскі ДПЛ СВ" узнагароджана Дыпломам Міністэрства адукацыі РБ за актыўны ўдзел.