Каляровая схема:
![]() |
На галоўную старонку
Версія для людзей са слабым зрокам
РУС
БЕЛ
![]()
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
![]() |
|
У цэнтры ўвагі - дзеці!![]() Следствам большасці пажараў, якія адбываюцца ў дамах і кватэрах, з'яўляецца праславуты чалавечы фактар. А вось пажары, якія адбыліся па віне дзяцей, напэўна, можна назваць - фактар бацькоўскай бестурботнасці. З пачатку бягучага года ў рэспубліцы адбыўся 4031 пажар, загінула 316 людзей, з іх 4 дзіцяці. У Столінскім раёне адбылося 43 пажары, загінуў адзін чалавек. Навучыць дзяцей выконваць правілы бяспекі - самая галоўная задача, таму што ад гэтага можа залежаць жыццё дзіцяці. Чаму адбываюцца пажары з прычыны дзіцячага свавольства з агнём? Разглядаючы кожны выпадак гібелі дзіцяці, разумееш, што трагедыям спадарожнічалі звычайныя жыццёвыя абставіны - бацькі пайшлі на працу, у краму, да суседзяў, або займаліся ў двары гаспадарчымі справамі. Іншымі словамі, дзеці заставаліся без нагляду. А далей непапраўны і жорсткі вынік бацькоўскай халатнасці: гібель дзіцяці. Дзеці ў сваіх гульнях часта паўтараюць учынкі і дзеянні дарослых. Імкненне да самастойнасці асабліва выяўляецца ў той час, калі дзіця застаецца адно. І нельга быць упэўненым, што дзіця, застаўшыся адно дома, не вырашыць пагуляць са скрынкай запалак, не захоча падпаліць паперу, не зацікавіцца працай бытавой тэхнікі, якой дастаткова ў кожнай кватэры. Таму, перш чым пайсці з дому, неабходна даручыць назіранне за дзіцём старэйшым дзецям ці каму-небудзь з дарослых. Каб дзіця не сумавала, варта даць яму якое-небудзь заданне: падказаць тэму гульні, падабраць патрэбныя цацкі. Асабліва небяспечна пакідаць дзяцей аднiх у зачыненых кватэрах ці пакоях. У выпадку пажару яны не змогуць самастойна выйсці з падпаленага памяшкання. Акрамя таго, ратуючыся ад агню і дыму, дзеці звычайна хаваюцца ў шафах, пад ложкамі, сталамі, у кутах пакояў. Адшукаць дзяцей у абстаноўцы развіцця пажару - справа нялёгкая. Навыкі асцярожнага абыходжання з агнём неабходна выхоўваць у дзяцей, пачынаючы з 4-5-гадовага ўзросту. Трэба імкнуцца да таго, каб дзіця ўсвядоміла, што запалкі - не цацка, а агонь - не забава, каб у яго склалася ўражанне аб пажары, як аб цяжкім бедстве для людзей. Дзеці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, асабліва хлопчыкі, любяць прымяняць у гульнях запалкі і вогненебяспечныя прадметы. У дзяцей адсутнічае жыццёвы вопыт, адпаведна яны не могуць прадбачыць наступстваў сваіх дзеянняў. Найбольш распаўсюджаны ў дзяцей гульні, звязаныя з развядзеннем вогнішчаў. Месцы для развядзення вогнішча падбіраюць адпаведныя - далей ад бацькоўскіх вачэй - на гарышчах хат, у хлявах, падвалах, гаспадарчых пабудовах, каля стагоў сена. Пакуль агонь невялікi дзіця назірае за тым, што адбываецца, як толькі агонь прымае жахлівыя памеры, а адбываецца гэта на працягу некалькіх хвілін, натуральнай рэакцыяй зяўляецца спалох, а потым імкненне схавацца. Баючыся бацькоўскага гневу і пакарання, некаторыя дзеці ўцякаюць і хаваюцца ў іншым месцы. Большасць жа, закрыўшы твар рукамі ад страху, назаўжды застаюцца ў вогненнай пастцы. Дзеці пакутуюць ад агню з-за сваёй непадрыхтаванасці. Дзіця не ведае, як сябе паводзіць у выпадку ўзнікнення пажару, як дзейнічаць, у каго прасіць дапамогі і галоўнае, як выратавацца. І ў гэтым найперш вінаватыя дарослыя. Правільнае выхаванне дзяцей у сям'і, прывіццё ім навыкаў асцярожнага абыходжання з агнём, арганізацыя іх вольнага часу з'яўляюцца залогам папярэджання пажараў і прадухіляюць дзіцячы траўматызм. Правілам бяспечнага абыходжання з агнём дзяцей трэба навучаць, а не проста казаць, што можна, а чаго нельга. Нажаль, у сям'і навучанне дзяцей мерам пажарнай бяспекі часцей за ўсё абмяжоўваецца забараняльнымі вокрыкамі: "Не чапай запалкі, пакладзі скрынак на месца!", "Электраплітку не ўключай!", "Не падыходзь да газавай пліты!". Хоць дзецям у паўсядзённым жыцці прыходзіцца, і гэта суцэль натуральна, карыстацца газавымі і электраплітамі, іншымі электрапрыборамі (тэлевізарам, прасам і гэтак далей), усім тым, што здольна выклікаць пажар. Таму, маючы зносіны з дзецьмі, упор трэба рабіць не на забаронах, а на тлумачэннях. Дзе і як дзіця праводзіць свой вольны час, з кім яно сябруе, якімі гульнямі захапляецца - гэтыя пытанні павінны быць прадметам пастаяннай увагі бацькоў. Выхаванне імунітэту асабістай бяспекі ў дзіцяці павінна ісці з пачуццём меры. Размову на гэтыя тэмы трэба весці добразычліва. Вучоба не пройдзе ў пустую, калі ўлічваць асаблівасці дзіцячай псіхалогіі і індывідуальныя асаблівасці дзіцяці, тлумачыць і паказваць на прыкладах, гульнях, фільмах (мультфільмах), карцінках і рэальных жыццёвых сітуацыях. Растлумачце, для чаго прызначаны той ці іншы прыбор, як правільна ім карыстацца, якія меры засцярогі пры гэтым выконваць. Раскажыце, што пры няправільным выкарыстанні гэты прыбор можа выклікаць пажар. Яшчэ раз звяртаем увагу бацькоў на тое, што дзяцей трэба не проста "берагчы ад агню": не пакідаць іх аднiх без нагляду, не дазваляць ім забаўляцца з запалкамі і электрапрыборамі. Неабходна навучаць дзяцей правілам абыходжання з крыніцамі агню і дзеянням у выпадку пажару. Меры па папярэджанні пажараў ад свавольства дзяцей: - не пакідаць навідавоку запалкі, запальнічкі; - не дазваляць дзецям купляць запалкі, цыгарэты; - сачыць за баўленнем часу дзяцей; - не пакідаць дзяцей без нагляду; - не дазваляць маленькім дзецям назіраць за печамі, якія топяцца, і награвальнымі прыборамі, карыстацца газавымі прыборамі; - вывучыце з дзіцём ваш хатні адрас і нумар тэлефона, каб пры неабходнасці ён мог сам звярнуцца за дапамогай у службу выратавання; - каля тэлефона на лісце паперы напішыце нумары экстраных службаў, і растлумачце дзіцяці пры якіх абставінах імі можна скарыстацца. Паважаныя бацькі! Паклапаціцеся аб сваіх дзецях - паспрабуйце арганізаваць іх вольны час, асабліва, у летні перыяд. Вучыце іх правілам бяспечных паводзін. У дзяцей павінна быць шчаслівае дзяцінства! І менавіта вы, у першую чаргу, адказныя за гэта. |
||
E-mail: ptu164@brest.by | ||