Каляровая схема:

Шрыфт: Міжлітарная адлегласць: Памер шрыфта: Выявы:

Лагатып На галоўную старонку Версія для людзей са слабым зрокам РУС БЕЛ 80 гадоў перамогі Лагатып

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
"СТОЛІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ
АГРАРНЫ КАЛЕДЖ"

Год добраўпарадкавання

Важна! Прафілактыка грыпу, ВРВІ і каранавіруснай інфекцыі

Нягледзячы на цёплую зіму, пытанні прафілактыкі грыпу і вострых рэспіраторных інфекцый застаюцца актуальнымі.

Каранавірусы - сямейства з больш чым 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзелены ў 1965 годзе. Каранавірусы паражаюць людзей, хатніх жывёл, свіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць паражэнне дыхальнай сістэмы, страўнікава-кішэчнага тракта, нервовай сістэмы. Інфекцыя перадаецца ад чалавека да чалавека, як мяркуецца, паветрана-кропельным шляхам. Асноўныя сімптомы захворвання: павышэнне тэмпературы цела, агульнае недамаганне, кашаль, задышка. Да ліку ускладненняў адносіцца цяжкая пнеўманія.

У мэтах недапушчэння распаўсюджвання выпадкаў захворванняў, выкліканых новым каранавірусам, неабходна выконваць меры засцярогі:

- Часцей апрацоўвайце/мыйце рукі, выкарыстоўваючы антысептычныя сродкі на спіртавой аснове або мыла і ваду;

- Выконвайце "рэспіраторны этыкет" - прыкрывайце рот і нос аднаразовай хусткай, калі чхаеце ці кашляеце, выкідвайце аднаразовую хустку адразу пасля выкарыстання, не чапайце рукамі нос, рот, вочы;

- Пазбягайце блізкага кантакту з людзьмі, у якіх ёсць прыкметы вострых рэспіраторных захворванняў;

- Калі ў вас тэмпература/жар, кашаль, ускладненае дыханне, неадкладна звярнiцеся за медыцынскай дапамогай, не займайцеся самалячэннем;

- Пры звароце па медыцынскую дапамогу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь інфармуйце медыцынскі персанал аб часе і месцы знаходжання ў КНР.

- Пры наведванні рынкаў у раёнах, дзе на дадзены момант рэгіструюцца выпадкі новага каранавіруса, пазбягайце прамога неабароненага кантакту з жывёламі і з паверхнямі, якія ўступалі ў кантакт з жывёламі; ужывайце толькі тэрмічна апрацаваную ежу, бутыляваную ваду;

- Не наведвайце заапаркі, культурна-масавыя мерапрыемствы з прыцягненнем жывёл;

- Выкарыстоўвайце сродкі абароны органаў дыхання (маскі);

- Адмоўцеся ад паездак у краіны, дзе рэгіструюцца выпадкі захворвання каранавіруснай інфекцыяй.